Анры Фантэн-Латур
| Анры Фантэн-Латур | |
| Henri Fantin-Latour | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Жанр: | |
| Стыль: | |
| Вядомыя працы: |
«У гонар Дэлакруа» |
| Уплыў: | |
Анры Фантэн-Латур (фр.: Henri Fantin-Latour; 14 студзеня 1836, Грэнобль - 25 жніўня 1904 г., Бурэ, Арнэ) — французскі мастак і літограф.
Мастацкую адукацыю атрымаў спачатку ў свайго бацькі Жана-Тэадора Фантэн-Латура, а затым у Орас Лекока дэ Буабадрана. З 1854 Фантэн-Латур вучыўся ў школе вытанчаных мастацтваў у Парыжы. У 1859 г. ён пазнаёміўся з Гюставам Курбэ, у атэлье якога ён працаваў наступныя два гады. Да 1863 ён належыць да ліку мастакоў, чые працы былі прадстаўлены адначасова на Парыжскім салоне і Салоне адрынутых.
Хаця яго сучаснікамі і былі імпрэсіяністамі, ён прытрымліваўся стылю, блізкага да рэалізму. Фантэн-Латур вядомы сваімі кветкавымі нацюрмортамі і групавымі партрэтамі сучасных яму парыжскіх мастакоў і пісьменнікаў, сябрамі якіх ён быў. Да іх належаць «У гонар Дэлакруа», «Атэлье ў Бацін'ёле» і «Le Coin de table». Зрабіў значны ўплыў на сімвалізм. Акрамя іншага ён таксама вядомы сваімі працамі ў літаграфіі, на якіх адлюстраваны вядомыя класічныя музыканты. У 1876 г. ён ажаніўся на мастачцы Вікторыі Дзюбурж, пасля чаго праводзіў кожнае лета ў маёнтку сваёй жонкі ў Нармандыі, дзе і памёр у 1904 г. Фантэн-Латур пахаваны на могілках Манпарнас.
Галерэя [правіць]
-
«Нацюрморт з кветкамі і садавінай», 1865, музей Арсэ, Парыж
-
«У гонар Дэлакруа», 1864, музей Арсэ, Парыж
-
«Атэлье ў Баціньёле», 1870, музей Арсэ, Парыж
-
«Шарлота Дзюбурж», 1882, музей Арсэ, Парыж
Літаратура [правіць]
- Gibson, Frank F., The art of Henri Fantin-Latour, his life and work, London, Drane's ltd., 1924.
- Lucie-Smith, Edward, Henri Fantin-Latour, New York, Rizzoli, 1977.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анры Фантэн-Латур