Анры Эцьен Сент-Клер Дэвіль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Henri Sainte-Claire Deville.jpg

Анры Сент-Клер Дэвіль (фр.: Henri Sainte-Claire Deville; 11 сакавіка 1818, востраў Сент-Томас, Віргінскія астравы1 ліпеня 1881, Булонь-сюр-Сен, цяпер Булонь-Біянкур) — французскі фізікахімік. У 1843 г. скончыў Парыжскі ўніверсітэт, атрымаўшы ступень доктара медыцыны; некалькі гадоў займаўся навуковымі даследаваннямі ва ўласнай лабараторыі. У 1845-1850 гг. быў прафесарам хіміі і дэканам прыродазнаўчанавуковага факультэта ўніверсітэта ў Безансон. У 1851 г. Сент-Клер Дэвіль становіцца прафесарам хіміі ў Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы. З 1870 па 1880 чытаў лекцыі ў Сарбоне. У 1861 г. быў абраны членам Парыжскай Акадэміі навук па аддзяленні мінералогіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).