Ансельм Кентэрберыйскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ансельм Кентэрберыйскі
Anselmus Cantuariensis
Anselm of Canterbury.jpg
Дата нараджэння:

1033/1034

Месца нараджэння:

Аоста, Італія

Дата смерці:

21 красавіка 1109(1109-04-21)

Месца смерці:

Кентэрберы, Англія

Школа/традыцыя:

заснавальнік схаластыкі

Кірунак:

заходнія філосафы

Перыяд:

сярэднявечная філасофія

Асноўныя інтарэсы:

метафізіка (укл. тэалогію)

Значныя ідэі:

Анаталагічны доказ быцця Бога

Аказалі ўплыў:

Ланфранк, Арыстоцель

Паслядоўнікі:

Тамаш Аквінскі, Гегель

Шаблон:Схаластыка

Ансе́льм Кентэрберы́йскі (лац.: Anselmus Cantuariensis; у Італіі вядомы як Ансельм з Аосты, італ.: Anselmo d'Aosta, фр.: Anselme d'Aoste, Anselme du Bec или Anselme de Cantorbéry; 1033, Аоста, Італія — 21 красавіка 1109, Кентэрберы, Англія) — каталіцкі багаслоў, сярэднявечны філосаф, архібіскуп Кентэрберыйскі1093). Прадстаўнік рэалізму і адзін з заснавальнікаў схаластыкі. Даказваў магчымасць доказу быцця Бога з дапамогай анаталагічнага доказу, ім жа ўпершыню і сфармуляванага ў трактаце «Proslogion» (10771078).

Нарадзіўся ў горадзе Аоста, выкладаў у школах Нармандыі, большую частку жыцця правёў у Англіі. Бачыў у веры перадумову рацыянальных ведаў: «веру, каб разумець», быў праціўнікам наміналізму. Вывеў анталагічны доказ быцця Бога з самога паняцця Бога.

У барацьбе паміж свецкай уладай і папствам за інвестытуру абараняў ідэі Рыгора VII пра вяршэнства Пап над свецкімі ўладарамі, за што яго двойчы выганялі з Англіі ў 10871100 і 11031106 гадах.

Кананізаваны Каталіцкай царквой у 1494. Згадваецца Дантэ Аліг'еры ў раздзеле «Рай» у «Боскай камедыі».

Доказы быцця Бога[правіць | правіць зыходнік]

Ансельм лічыў веру асновай рацыянальных ведаў.

Вывеў быццё Бога з самога паняцця Бога (анаталагічны доказ быцця Бога).

  1. Усё імкнецца да Дабра — але Бог і ёсць Абсалютнае Дабро
  2. Усё абмежавана і мае нейкую верхнюю мяжу. Гэта і ёсць Бог.
  3. Быццё цэлае па нейкай прычыне. Гэта і ёсць Бог.
  4. Бог як дасканаласць.

Бог пераўзыходзіць па велічыні ўсё магчымае. Значыць, ён існуе па-за намі і па-за гэтым светам (Бог ёсць, таму што Ён ёсць — гэта значыць Бог пры нараджэнні чалавека ўкладвае ў яго розум ідэю пра Сябе).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік
Ланфранк
архібіскуп Кентэрберыйскі
10931109
Пераемнік
Ральф д'Эскюр

Шаблон:Архібіскупы Кентэрберыйскія