Антані Рэвеер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Антані Рэвеер
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 10 лістапада 1979(1979-11-10)[1][2][…] (44 гады)
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазіцыя правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1985—1992 Сцяг Францыі Віер
1992—1996 Сцяг Францыі Анжэ
1996—1997 Сцяг Францыі Рэн
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2003 Сцяг Францыі Рэн 140 (2)
2003   Сцяг Іспаніі Валенсія 18 (1)
2003—2013 Сцяг Францыі Алімпік (Ліён) 286 (3)
2013—2014 Сцяг Італіі Напалі 13 (0)
2014—2015 Сцяг Англіі Сандэрленд 16 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1994—1995 Сцяг Францыі Францыя (да 15) 10 (0)
1995—1996 Сцяг Францыі Францыя (да 16) 20 (1)
1996—1997 Сцяг Францыі Францыя (да 17) 6 (0)
2007 Сцяг Францыі Францыя В 1 (0)
2003—2012 Сцяг Францыі Францыя 20 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 кастрычніка 2015.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 кастрычніка 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антані́ Рэвее́р (фр.: Anthony Réveillère; нар. 10 лістапада 1979, Дуэ-ля-Фантэн, Францыя) — французскі футбаліст, які завяршыў прафесійную кар’еру. Выступаў на пазіцыі абаронцы. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі. Добра вядомы сваёй хуткасцю, можа гуляць як на левым, гэтак і правым боку абароны.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Антані Рэвеер пачаў сваю кар’еру ў камандзе «Віер», потым гуляў за «Анжэ». Ва ўзросце 18-ці гадоў Рэвеер перайшоў у клуб «Рэн», дзе ён хутка пачаў гуляць у аснове, дзякуючы трэнеру клуба, Полю Ле Гуэну, які давяраў абаронцу. 3 лютага 1998 года Рэвеер дэбютаваў у Лізе 1 у гульні супраць «Бастыі». Усяго за «Рэн» Рэвеер гуляў на працягу 6 гадоў, правёўшы 165 матчаў і забіўшы 2 галы. У студзені 2003 года ён быў арэндаваны іспанскай «Валенсіяй», дзе, на правах арэнды, гуляў 6 месяцаў[3].

Летам 2003 года Рэвеер перайшоў у «Алімпік» з Ліёна, куды яго запрасіў яго былы трэнер па «Рэну», Поль Ле Гуэн. Там Рэвеер хутка заваяваў месца ў аснове каманды. Ён быў выкліканы ў склад зборнай Францыі, дэбютаваўшы 11 кастрычніка 2003 года ў гульні супраць каманды Ізраіля, але там абаронца не вытрымаў канкурэнцыю з боку Бакары Санья і Рода Фані.

5 лістапада 2008 года Рэвеер забіў свой першы мяч у Лізе чэмпіёнаў, паразіўшы браму «Сцяўа». 22 лістапада таго ж года Антані, у гульні з «Пары Сен-Жэрмен» атрымаў цяжкую траўму — разрыў крыжападобнай звязкі на левым калене, з-за чаго амаль цалкам прапусціў сезон 2008/09, аднавіўшыся толькі да канца сакавіка. У наступным сезоне Рэвеер зноў заваяваў месца ў стартавым складзе клуба. За свае выступы ў тым сезоне Рэвеер быў выкліканы Раймонам Даменекам для ўдзелу на чэмпіянаце свету.

8 лістапада 2013 года Ревеер афіцыйна далучыўся да клуба Серыі A «Напалі» на правах вольнага агента пасля заканчэння яго кантракту з «Ліёнам»[4].

23 кастрычніка 2014 года Рэвеер падпісаў кантракт з англійскім клубам «Сандэрленд» тэрмінам на адзін год[5]. Па заканчэнні сезону 2014/15 пакінуў «Сандэрленд». У лістападзе 2015 года, так і не знайшоўшы новы клуб, абвясціў аб завяршэнні кар’еры[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Алімпік» Ліён:

«Напалі»:

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У Антані і яго жонкі Караліны ёсць двое дзяцей: сын Лені, які нарадзіўся ў чэрвені 2006 года, і дачка Шэран, якая нарадзілася ў сакавіку 2009 года.

Зноскі

  1. Anthony Réveillère // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ANTHONY REVEILLERE // Argentine Soccer Database
  3. Anthony Réveillère Архівавана 23 сакавіка 2015.. Stade-Rennais-online.com.
  4. Réveillère Joins Napoli Архівавана 23 кастрычніка 2014.. S.S.C. Napoli.
  5. Sunderland sign Anthony Reveillere until end of season. BBC Sport
  6. Ревейер завершил карьеру. by.tribuna.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]