Антарктычны клімат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Антарктычны клімат - клімат Антарктыды і прылеглых да яе акіянскіх прастораў (Антарктыкі).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Над мацерыком надзвычай суровы. Тэмпература паветра на працягу года адмоўная: летам у студзені да -13,6°С, зімой у ліпені -60...-70°С, на полюсе холаду (станцыя Усход) самая нізкая на Зямлі - каля -90°С. Ападкаў за год менш за 100 мм. Надвор'е вызначаецца Антарктычным антыцыклонам. Большая частка сонечнай радыяцыі адбіваецца снегавым покрывам (альбеда каля 85%), вялікія страты цяпла даўгахвалевым выпрамяненнем з-за высокага становішча паверхні над узроўнем мора. На ўзбярэжжы тэмпература паветра летам павышаецца да 0-5°С, гадавая сума ападкаў да 700-1000 мм, моцныя сцёкавыя і ўраганныя (40-60 м/с) вятры.

Клімат акіянскіх прастораў Антарктыкі характарызуецца рэзкімі ваганнямі ціску, частымі цыклонамі, параўнальна аднароднымі тэмпературамі паветра.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.
  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 352 с.: іл. - ISBN 985-11-0262-8.