Антарктычны паўвостраў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Месцазнаходжанне паўвострава на карце Антарктыды
Антарктычны паўвостраў

Антарктычны паўвостраў — адзін з буйнейшых паўвостраваў у свеце, самая паўночны ўскраек мацярыка Антарктыды.

Геаграфічныя каардынаты самай паўночнай кропкі (63°13′ пд. ш. 57°18′ з. д. / 63.216667° пд. ш. 57.3° з. д. (G) (O) (Я)) з'яўляюцца самай паўночнай кропкай кантынентальнай Антарктыды.

Паўвостраў мае гарысты рэльеф, з хрыбтамі вышынёй прыкладна 2,800 метраў над узроўнем мора. Вышэйшаякропка — гара Джэксан — 4196 метраў над узроўнем мора. Паўвостраў таксама вядомы як Зямля Грэяма і Зямля Палмера. З 1960-х гадоў Антарктычны паўвостраў атрымаў сваю цяперашнюю назву. Зямлёй Грэяма (Грэхама, Грэма) называецца паўночная чго частка, Зямлёй Палмера — паўднёвая.

На захад ад паўвострава знаходзіцца самы вялікі востраў АнтарктыкіЗямля Аляксандра I.

Клімат паўвострава — самы мяккі на Антарктыдзе. Паўночнай часткай паўвострава абмежаваны арэал кветкавых раслін, якія растуць ў Антарктыдзе (іх толькі два відаЛуговік антарктычны і Калабантус кіта).

Вакол ўзбярэжжа паўночнай часткі паўвострава магчыма круглагадовая навігацыя.

Глабальнае пацяпленне аказвае прыкметнае ўздзеянне на клімат паўвострава; толькі за другую палову XX стагоддзя сярэднегадавая тэмпература вырасла на 2,5°C. На шэльфе побач з Антарктычным паўвостравам знаходзіцца ледавік Ларсена, памеры якога ў апошнія гады рэзка скараціліся.

Негледзячы на падпісаную Канвенцыю па Антарктычным тэрыторыям, тэрытарыяльныя прэтэнзіі на паўвостраў і прылеглыя тэрыторыі прад'яўляюць Вялікабрытанія, Аргенціна і Чылі.

Змест

[правіць] Цікавыя факты

  • Сусветнае пацяпленне найбольш закранула як раз Антарктычны паўвостраў[1].

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. [1]

Каардынаты: 69°30′ пд. ш. 65°00′ з. д. / 69.5° пд. ш. 65° з. д. (G) (O) (Я)

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах