Антоніа Сальеры
| Антоніа Сальеры Antonio Salieri |
||
| Асноўная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Дата нараджэння | ||
| Месца нараджэння | ||
| Дата смерці | ||
| Месца смерці | ||
| Прафесіі |
кампазітар, дырыжор, музычны педагог |
|
| Жанры | ||
| Узнагароды |
|
|
Антоніа Сальеры або Антоніо Сальеры[1] (іт. Antonio Salieri, 18 жніўня 1750, Леньяга, Венецыянская рэспубліка - 7 мая 1825, Вена) — італьянскі кампазітар, дырыжор і педагог. З 16 гадоў жыў і працаваў у Вене.
Змест |
Пачатак творчасці [правіць]
Паходзіў з багатай сям'і гандляроў, навучаўся дома гульні на скрыпцы і арфе. Затым вывучаў кампазіцыю ў Падуі і Венецыі. Па запрашэнні Фларыяна Леапольда Гасмана ў 1766 прыехаў у Вену і дзякуючы ўрокам Гасмана, увёў яго ў музычнае кола і ён пазнаёміў Сальеры з лібрэтыстам П'етра Метастазіо, кампазітарам Глюкам і іншымі, быў прыняты на імператарскую службу, ў 1774 г. пасля смерці Гасмана атрымаў пасады прыдворнага кампазітара і капельмайстра італьянскай оперы ў Вене, а ў 1788 г. быў прызначаны прыдворным капельмайстрам. Гэты вышэйшы пост у музычнай Вене Сальеры займаў пры трох імператарах - да 1824. З 1813 года ён уваходзіў у камітэт па арганізацыі Венскай кансерваторыі і ўзначаліў яе ў 1817 годзе (першы час называлася пеўчай школай).
Музычная спадчына [правіць]
Сальеры напісаў больш за 40 опер, з якіх да сённяшняга дня карыстаюцца вядомасцю «Данаіды» (фр. Les Danaïdes; 1784), «Тарар» (фр. Tarare; 1787, лібрэта Бамаршэ) і «Фальстаф» (фр. Falstaff; 1799). Спецыяльна для адкрыцця тэатра «Ла Скала» ім была напісана опера «Прызнаная Еўропа» (італ. L'Europa riconosciuta; 1786), на прэм'еры якой спявала Франчэска Лебрэн, опера ідзе па сённяшні дзень на гэтай сцэне. Раннія оперы Сальеры вытрыманы ў класічнай італьянскай традыцыі, аднак з 1780-х гадоў Сальеры эвалюцыянуе ў бок Глюка, дзякуючы чаму яго оперы карыстаюцца вялікім поспехам у заваяваным Глюкам Парыжы. Сальеры таксама належыць шмат аркестравай, камернай, духоўнай музыкі, у тым ліку «Рэквіем», напісаны ў 1804 годзе, але ўпершыню выкананы на яго пахаванні.
Педагагічная дзейнасць [правіць]
Сальеры быў выбітным музычным педагогам. Яго вучнямі былі Бетховен, Шуберт, Ліст, Чэрні, Меербер, Гумель, Франц Ксавер Вольфганг Моцарт і іншыя вядомыя кампазітары пачатку XIX стагоддзя. Па сведчанні сучаснікаў, адносіны Сальеры са сваімі вучнямі былі вельмі цёплымі і эмацыйнымі (лічыцца, што ад'езд Ліста з Вены стаў падставай для няўдалай спробы самагубства Сальеры у 1824 годзе).
Моцарт і Сальеры [правіць]
Даўняя легенда злучае імя Сальеры з імем Моцарта, называючы Сальеры яго меркаваным забойцам; імя Сальеры шмат у чым стала намінальным для пазначэння зайздрасці неталенавітага чалавека да таленавітага. Гэтая рэпутацыя Сальеры ў значнай ступені заснавана на яго выяве ў мастацкіх творах: драме Пушкіна «Моцарт і Сальеры» (1831), пастаўленай па ёй оперы Рымскага-Корсакава (1898), п'есы Пітэра Шэфера «Амадэй» (1979) і заснаванаму на ёй аднайменнага фільму Мілаша Формана (1984).
Узаемаадносіны Моцарта і Сальеры былі няроўнымі, і вядома некалькі рэзкіх выказванняў аб Сальеры, якія належаць самому Моцарту і яго бацьку. Аднак выказванні гэтыя, у большасці, адносяцца да пачатку 1780-х гг. і не адрозніваюцца ад звычайных водгукаў тэмпераментнага Моцарта аб музыках-канкурэнтах. У той жа час у апошнім лісце Моцарта жонцы (14 кастрычніка 1791) Моцарт надае вялікую ўвагу наведвання Сальеры прадстаўлення Моцарта «Чароўнай флейты», апісваючы захопленую рэакцыю Сальеры як нешта вельмі важнае для сябе. Вядома, што ў другой палове 1780-х гг. Сальеры дырыжыраваў некалькімі творамі Моцарта, а пасля свайго прызначэння капельмайстрам прыдворнай оперы ў 1788 г. перш за ўсё вярнуў у рэпертуар оперу Моцарта «Вяселе Фігаро». Існавала нават музычнае сачыненне, напісанае Моцартам і Сальеры сумесна: кантата для голасу і фартэпіяна «На акрыянне Афеліі» (1785) з нагоды вяртання на сцэну спявачкі Ганны Старачэ. У цэлым няма падстаў меркаваць, што паміж Моцартам і Сальеры калі-небудзь існавала асаблівая варожасць.
Зноскі
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Антоніо Сальеры ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.119.
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіту
- Нарадзіліся 18 жніўня
- Нарадзіліся ў 1750 годзе
- Памерлі 7 мая
- Памерлі ў 1825 годзе
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кампазітары Італіі
- Кампазітары паводле алфавіту
- Дырыжоры Італіі
- Кампазітары Аўстрыі
- Музычныя педагогі Аўстрыі
- Дырыжоры Аўстрыі
- Прыдворныя капельмайстры
- Венская класічная школа
- Кампазітары класічнай эпохі
- Оперныя кампазітары