Антоні Вільгельм Радзівіл
| Антоні Вільгельм Радзівіл | |
![]() |
|
| Антоні Вільгельм Радзівіл | |
Герб «Трубы» |
|
| Нараджэнне: | 31 ліпеня 1833 Цепліцы, Чэхія |
|---|---|
| Смерць: | 16 снежня 1904 (71 год) Берлін, Германія |
| Дынастыя: | Радзівілы |
| Бацька: | Фрыдэрык Вільгельм Радзівіл |
| Маці: | Мацільда фон Клары-Альдрынген |
| Жонка: | Марыя Даратэя Радзівіл |
| Дзеці: | Юры Фрыдэрык, Альжбета, Алена, Станіслаў Вільгельм |
Антоні Вільгельм РАДЗІВІЛ (Фрыдэрык Вільгельм Фердынанд Антоні; 31 ліпеня.1833, Цепліцы, Чэхія — 16 снежня.1904) — вайсковы дзеяч Прусіі. Генерал артылерыі (1889), XIV ардынатар нясвіжскі, XI ардынатар клецкі, меў вялікія зямельныя ўладанні ў Прусіі.
Змест |
[правіць] Біяграфія
З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Фрыдэрыка Вільгельма і Мацільды фон Клары-Альдрынген.
3 1852 на вайсковай службе ў Прусіі; У 1858—1861 гадах навучаўся ў агульнай школе пры Вайсковай акадэміі ў Берліне. Удзельнічаў у войнах з Аўстрыяй (1866) і Францыяй (1870—1771). Быў ад'ютантам Вільгельма I, Фрыдрыха III і Вільгельма II.
У шлюбе з Марыяй Даратэяй дэ Кастэлян меў сыноў Юрыя Фрыдэрыка і Станіслава Вільгельма; дочак Альжбету і Алену.
Жонка А. В. Радзівіла выступіла ініцыятарам адраджэння Нясвіжскага замка, стварыла побач з ім паркавы комплекс, сабрала ў замку значную бібліятэку[1].
Зноскі
- ↑ Радзівіл Антоні Вільгельм // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 53.
[правіць] Літаратура
- Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
- Meyers Großes Konversations-Lexikon, Band 16. Leipzig 1908, S. 564 Digitalisat
[правіць] Спасылкі
- Antoni Fryderyk Wilhelm ks. Radziwiłł na Nieświeżu h. Trąby. Marek Jerzy Minakowski, Genealogia Potomków Sejmu Wielkiego.
