Антоні Рамальетс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Антоні Рамальетс
Antoni ramallets.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя ісп.: Antoni Ramallets Simón
Мянушка Кот з крыламі
Кот Мараканы (пасля мундыаля–1950)[1]
Нарадзіўся 1 ліпеня 1924({{padleft:1924|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:1|2|0}})
Барселона, Іспанія
Памёр 30 ліпеня 2013({{padleft:2013|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:30|2|0}}) (89 гадоў)
Вільяфранка-дэль-Пенэдэс
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 182 см
Пазіцыя брамнік
Кар'ера
Моладзевыя клубы
1941—1942 Іспанія Еўропа
Клубная кар'ера*
1942—1944 Іспанія Мальёрка
1944—1945 Іспанія Сан-Фернанда
1946—1947  Сцяг Іспаніі Рэал Вальядалід
1946—1962 Іспанія Барселона 288 (0)
Нацыянальная зборная**
1948—1960 Каталонія Каталонія 7 (0)
1950—1961 Іспанія Іспанія 35 (0)
Трэнерская кар'ера
1962—1963 Іспанія Рэал Вальядалід
1963—1964 Іспанія Рэал Сарагоса
1964—1965 Іспанія Рэал Мурсія
1965—1966 Іспанія Рэал Вальядалід
1966—1967 Іспанія Лаграньес
1967—1968 Іспанія Эркулес
1968—1969 Іспанія Эльчэ Ілісітана

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Антоні Рамальетс Сымон (ісп.: Antoni Ramallets Simón, 1 ліпеня 1924, Барселона, Іспанія — 30 ліпеня 2013, Вільяфранка-дэль-Пенэдэс, Каталонія, Іспанія) — іспанскі футбаліст (брамнік), а таксама менеджэр і трэнер іспанскіх клубаў.

Правёў большую частку сваёй кар'еры ў «Барселоне» ў 1950-х і пачатку 1960-х гадоў, выйграўшы Трафей Саморы як лепшы брамнік у Ла Лізе 5 разоў (гэта дасягненне паўтарыў праз паўстагоддзя, у 2012 годзе Віктор Вальдэс[1]), і атрымаўшы 17 асноўных клубных трафеяў[2].

Рамальетс прадстаўляў Іспанію на чэмпіянаце свету 1950 года. У 1960-х атрымаў некалькі трафеяў як менеджэр, у прыватнасці, выйграўшы два галоўных трафеяў з «Рэал Сарагоса».

Клубная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Барселоне, Каталонія; падпісаў кантракт з «Барселонай» ў 1947 годзе ва ўзросце 23 гадоў, з клуба «Рэал Вальядалід», дзе ён таксама правёў свой ​​першы сезон пасля продажу на правах арэнды. Ён вярнуўся ў клуб, дэбютаваўшы ў Ла Лізе ў матчы супраць «Севільі» 28 лістапада 1948 г., які скончыўся перамогай з лікам 2:1. Хоць гэта было яго адзінае з'яўленне на працягу сезону, ён у рэшце рэшт стаў гульцом асновы, з'яўляючыся неад'емнай часткай абароны, як яго каманда — тады «Клуб дэ Футбол Барселона» (па завяршэнні Грамадзянскай вайны ва ўмовах дыктатуры Франка футбольным клубам забаранілі выкарыстоўваць неіспанамоўныя назвы, у выніку каманда была ў 1941 годзе вымушана змяніць назву са старога, англамоўнага Football Club Barcelona на «правільнае» іспанскае Club de Fútbol Barcelona) — працягваў выйграваць лігу (6 разоў) і ўнутраныя кубкі (5 разоў), а ў сезоне 1951-52, у якім «Барселона» выйграла пяць галоўных трафеяў, ён гуляў у 28 матчах чэмпіянату, і ў першы раз атрымаў прыз Трафей Саморы.

Да 1950 Антоні быў важным членам клуба «Барселона», якая таксама ўключала такіх зорак як Жаана Сегара, Марыяна Гансальва Фальконэ, Ласла Куба, Шандар Кочыш, Эварыста дэ Маседа, Луіс Суарэс, Золтан Цыбар і іншыя. За час выступлення за «Барселону» ён адыграў у 538 матчах, у тым ліку 288 матчаў у розных лігах нацыянальных чэмпіянатах.

На заходзе кар'еры гульца, у 1961 годзе, у фінале Кубка чэмпіёнаў-1961 супраць «Бенфікі» пры ліку 1:1 36-гадовы капітан каманды Рамальетс забіў аўтагол, і матч скончыўся паразай 2:3[1].

Пасля 1962 Рамальетс стаў трэнерам, за 7 гадоў трэнерскай кар'еры змяніў 7 месцаў працы і 6 клубаў.

Міжнародная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

За 11 гадоў Рамальетс згуляў 35 гульняў за Іспанію, дэбютаваўшы супраць Чылі 29 чэрвеня 1950 г, падчас Чэмпіянату свету па футболу 1950 гола ў Бразіліі[3]. Падчас турніру ён атрымаў мянушку «Кот з Мараканы»[4][1].

Таксама сыграў сем гульняў за неафіцыйную каталонскую зборную.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Пакіта Дамінгес, дзве дачкі[5].

Узнагароды і трафеі[правіць | правіць зыходнік]

Ігрок[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя трафеі («Барселона»):

Індывідуальныя трафеі:

Трэнер[правіць | правіць зыходнік]

«Сарагоса»:

  • Копа дэль Рэй: 1963-64
  • Кубак кірмашоў: 1963-64

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Антоні Рамальетс памёр у сваім доме недалёка ад Барселоны 31 ліпеня 2013 года, ва ўзросце 89 гадоў[6][7][8].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 89 радкоў пра Рамальетса (руск.) . Сайт football.ua. Праверана 16 сакавіка 2014.
  2. Las 85 vidas del 'Gato con Alas' azulgrana (ісп.) . Газета «La Vanguardia» (13 июля 2009). Праверана 16 сакавіка 2014.
  3. Antonio Ramallets Simуn - International Appearances (англ.) . The Introduction Page of the RSSSF -- The Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation. Праверана 16 сакавіка 2014.
  4. Former Spain keeper Ramallets dies aged 89 (ісп.) . euronews (31 ліпеня 2013). Праверана 16 сакавіка 2014.
  5. Ушел из жизни Антонио Рамальетс (руск.) . Сайт sports.ru. Праверана 16 сакавіка 2014.
  6. Ha muerto Antoni Ramallets (ісп.) . Газета «El Mundo Deportivo» (30 ліпеня 2013). Праверана 16 сакавіка 2014.
  7. Fallece a los 89 años Antoni Ramallets, el mítico portero del Barcelona (Antoni Ramallets, legendary Barcelona goalkeeper, dies at the age of 89) (ісп.) . ABC (31 ліпеня 2013). Праверана 16 сакавіка 2014.
  8. Ramallets cumple 89 años en casa (ісп.) . Газета «El Mundo Deportivo». Праверана 16 сакавіка 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lorenz Knieriem, Matthias Voigt: Fußballweltmeisterschaft 1950 Brasilien (= AGON-WM-Geschichte. Bd. 4). Agon-Sportverlag, Kassel 2003, ISBN 3-89784-217-3. (ням.) 
  • Dietrich Schulze-Marmeling, Hubert Dahlkamp: Die Geschichte der Fußball-Weltmeisterschaften. Die Werkstatt, Göttingen 2001, ISBN 3-89533-336-0. (ням.)