Антон Іванавіч Савасцюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Іванавіч Савасцюк
Дата нараджэння 1 мая 1927(1927-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 1998(1998-07-10) (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1984) і член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За адвагу»

Антон Іванавіч Савасцю́к[1] (1 мая 1927, в. Баравое, Дзяржынскі раён, БССР — 10 ліпеня 1998) — філосаф. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1989), доктар філасофскіх навук (1984), прафесар (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Другой сусветнай вайны, са студзеня 1943 года сувязны партызанскага атрада «Бальшавік» брыгады імя Сталіна. У 1955 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Са жніўня 1955 года па снежань 1956 года інспектар Койданаўскага раёна, выкладчык гісторыі Койданаўскай школы рабочай моладзі. Са снежня 1956 года намеснік загадчыка, з красавіка 1958 года загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Дзяржынскага раённага камітэта КПБ. У 1958—1961 гадах аспірант Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР. З 1961 года ў Інстытуце філасофіі і права АН БССР (з 1962 года вучоны сакратар, з 1968 года намеснік дырэктара, у 1989—1992 гадах — загадчык аддзела).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Навуковыя працы па сацыяльнай філасофіі і паліталогіі, праблемах сацыяльнага развіцця, структуры грамадства і сацыяльных супярэчнасцях, праблемах станаўлення і развіцця сучаснай цывілізацыі, ролі інтэлігенцыі ў развіцці грамадства. Адзін з аўтараў даследавання «Філасофская навука Савецкай Беларусі»[2].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Основное противоречие эпохи перехода от капитализма к социализму. Автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора философских наук. — Минск, 1982. — 37 с.
  • Основные закономерности полной и окончательной победы социализма в СССР. Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филос. наук. — Минск, 1966. — 17 с.
  • В. И. Ленин о победе социализма в СССР. — Минск, 1970. — 219 с.
  • Основное противоречие нашей эпохи и мировой революционный процесс. — Минск, 1980. — 182 c.
  • Воспроизводство и источники пополнения интеллигенции // Великий Октябрь и социальная структура советского общества: интеллигенция. — Мн., 1988.
  • Формирование общества социальной справедливости в Беларуси. — Минск, 1996. — 44 с.
  • Идейная основа формирования гражданского общества в Беларуси // Гуманiтарныя i сацыяльныя навукi на зыходзе ХХ стагоддзя. — Мн., 1998 (разам з Т. А. Антонавай).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Савасцюк Антон Іванавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 609. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
  • Савасцюк Антон Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 50—51. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Савасцю́к Антон Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 639. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Солдаты Победы: Дзержинский район: в 3-х частях / сост. Ж. П. Высоцкая; подред. Ж. Л. Федуро, М. Ю. Конкиной. — Минск : Четыре четверти, 2019. — Часть 2. — С. 181. — 288 с. : ил. (руск.) — ISBN 978-985-581-306-5.
  • Национальная академия навук Беларуси: эцикл. справ. / Нац. акад. наук Беларуси, Изд. дом «Беларуская навука»; редколл. В. Г. Гусаков (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 541. — 599 с.: ил. (руск.) — ISBN 978-985-08-2046-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]