Антон Адынец

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Антоні Эдвард Адынец
Antoni Edward Odyniec
Antoni Edward Odyniec.PNG
Дата нараджэння:

25 студзеня 1804(1804-01-25)

Месца нараджэння:

сяло Гейстуны Ашмянскага павета (цяпер Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь)

Дата смерці:

15 студзеня 1885(1885-01-15) (80 гадоў)

Месца смерці:

Варшава

Грамадзянства:

Сцяг Расіі Расійская імперыя

Род дзейнасці:

паэт, драматург, перакладчык

Кірунак:

рамантызм

Подпіс:

Подпіс

Антон (Антоні) Эдвард Адынец (25 студзеня 1804, Гейстуны Ашмянскага пав. Віленскай губ. (цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобл.) — 15 студзеня 1885, Варшава; Псеўданім: Inocenty Staruszkiewicz), беларускі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. Пісаў на польскай мове.

Скончыў Барунскую базыльянскую школу ў 1820 і Віленскі ўніверсітэт у 1823 (магістр права). Ва ўніверсітэце стаў сябрам таварыства філарэтаў, якому прысвяціў "Песню філарэтаў" (пазней Ф. Багушэвіч зрабіў пераробку гэтага твора пад назваю "Песня"). Сябраваў з А. Міцкевічам, Я. Чачотам, Т. Занам, І. Дамейкам, І. Ходзькам, І. Лялевелем. Пабачыўшы паэтычныя здольнасці Адынца, Чачот узяў яго пад сваю апеку, за гэта сябры празвалі Чачота Ментарам, а Адынца - Тэлемакам (паводле грэчаскай міфалогіі, Ментар быў выхавальнікам Тэлемака). Па справе таварыства быў зняволены ў лістападзе 1823 - лютым 1824. У 18291837 вандраваў па Заходняй Еўропе, часам спадарожнічаў А. Міцкевічу. У 1837 вярнуўся ў Гейстуны, а з 1838 жыў у Вільні. Быў рэдактарам альманаха "Melitele" (1829) i газеты на рускай і польскай мовах "Виленский вестник" (1841-1859). Паступова погляды Адынца сталі больш кансерватыўнымі. У прыватнасці, у 1858 ён удзельнічаў у выданні "Віленскага альбома" у гонар Аляксандра ІІ. З 1866 жыў у Варшаве. Ёсць звесткі, што ў 1884, калі разам з Дамейкам Адынец наведваў Беларусь, сустракаўся ў Крошыне з П. Багрымам. У сваёй творчасці часта выкарыстоўваў сюжэты з гісторыі Беларусі, перакладаў сусветную класіку.

[правіць] Творы

  • У кн: Філаматы і філарэты. Мн., 1998. С. 352-360.

Літ.:
  • Mikołaitis J. Odyniec wśród przyjaciół. Częstochowa, 1938; Цвірка К. Тэлемак з-пад Ашмянаў: Жыццё і творчасць А.Э. Адынца // Роднае слова. 1994, №3; МАБ; ЭГБ, т. 1.

[правіць] Крыніцы

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах