Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі
Дата нараджэння 7 лютага 1892(1892-02-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1983(1983-03-07) (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Званне капітан
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Магіла Антона Сокала-Кутылоўскага

Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі (7 лютага 1892, хутар Чырвоная Горка Пінскага павета Мінскай губерні, цяпер Лунінецкі раён Брэсцкай вобл. — 7 сакавіка 1983, Шчэцін, Польшча) — грамадскі і ваенны дзеяч, мемуарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1910 годзе скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у школах Літвы. У 1913—1915 гадах вучыўся на Петраградскіх політэхнічных курсах. З 1915 года ў арміі. Скончыў Казанскае ваеннае вучылішча. Накіраваны прапаршчыкам на фронт. Ваяваў у Галіцыі і пад Вільняй. Капітан.

З 1917 года жыў на сваім хутары. У жніўні 1918 года выехаў у Растоў-на-Доне; уступіў у армію генерала Дзянікіна. Потым вярнуўся дадому, быў прызваны ў Чырвоную Армію, адкуль уцёк і перайшоў у армію генерала Юдзеніча, якая дзейнічала ў Эстоніі. Летам 1920 года вярнуўся ў Беларусь, на тэрыторыю акупаваную палякамі. У снежні 1920 года ўзначаліў Слуцкую брыгаду. Пасля падаўлення Слуцкага паўстання разам з брыгадай перайшоў савецка-польскую мяжу і да мая 1921 года быў інтэрнаваны.

У 1921—1939 гадах быў праваслаўным святаром, настаўнічаў. Да 1931 года захоўваў cцяг Першага Слуцкага палка стральцоў БНР.[1]

Арыштаваны 19.6.1941 года ў Баранавічах. Здолеў вызваліцца пасля пачатку вайны. З кастрычніка 1941 да ліпеня 1944 года працаваў школьным інспектарам у Ганцавічах, удзельнік нацыянальнага падполля. Падпалкоўнік Беларускай краёвай абароны. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі.[2]

Арыштаваны 30 красавіка 1945 года. Да лістапада 1947 года знаходзіўся ў Паўночнапячэрскім лагеры. 20.4.1948 года Ваенным трыбуналам войск МУС БВА асуджаны на 25 гадоў турмы. Вызвалены ў лістападзе 1957 года па амністыі.

Апошнія гады жыў у Шчэціне. Напісаў успаміны пра Слуцкае паўстанне 1920 года.

Зноскі

  1. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. — Мінск : — «Медысонт», 2006. — 188 с. — ISBN 985-6530-37-7
  2. Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грынь А., Міхнюк У. Следству вядома…: (Па старонках справы А. Сокал-Кутылоўскага з архіва КДБ) // Полымя. 1994, № 11.
  • Як судзілі Антона Сокал-Кутылоўскага: Жыцьцярыс… Берасьце, 2000.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]