Антон Афодзьевіч Васюцінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Антон Афодзьевіч (Фёдаравіч) Васюцінскі
Дата нараджэння:

17 студзеня 1858(1858-01-17)

Месца нараджэння:

Камянец-Падольскі,
Расійская імперыя

Дата смерці:

2 снежня 1935(1935-12-02) (77 гадоў)

Месца смерці:

СССР

Грамадзянства:

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Soviet Union.svg СССР

Жанр:

скульптар, медальер

Узнагароды:
Герой Працы
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Антон Афодзьевіч (Фёдаравіч) Васюцінскі (17 студзеня 1858, г. Камянец-Падольскі — 2 снежня 1935) — мастак, скульптар-медальер, разьбяр.

Стварыў мноства медалёў і манет Расійскай імперыі і Савецкага Саюза. Прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і пачатковая адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў беднай сям'і. У тры гады застаўся без бацькі, рана пачаў працаваць. Любоў да малявання пачалася з дзяцінства, а вучыцца любімай справе прыйшлося ўжо позна. Толькі ў 18791881 гадах ён атрымаў адукацыю ў Кіеўскай малявальнай школе(укр.) бел., якую ўзначальваў Мікалай Мурашка(руск.) бел..

Прафесійная адукацыя і першыя крокі[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 1881 года Васюцінскі стаў вольным слухачом Імператарскай Акадэміі мастацтваў. З 1882 года яго прынялі вучнем натурнага класу Акадэміі па гістарычным жывапісе.

Пасля трох гадоў напружанай вучобы, з-за недахопу сродкаў і дрэннага стану здароўя, вярнуўся ў Камянец, каб выкладаць урокі малявання ў школьных установах горада. Але ўжо праз год зноў з'явіўся ў Пецярбургу і перавёўся ў медальерны клас у Акадэміі мастацтваў.

Яго поспехі ў вучобе Акадэмія адзначыла некалькімі медалямі. 1888 за стварэнне медалі «Геркулес, які забівае трохгаловую гідру» атрымаў залаты медаль першай годнасці. Разам з гэтым медалём яму прысвоілі званне класнага мастака першай ступені.

Пасля заканчэння Акадэміі (1888) паступіў на Санкт-Пецярбургскі манетны двор. Працуючы там, ён адначасова вучыўся на педагагічных курсах пры Акадэміі, каб мець магчымасць выкладаць маляванне ў сярэдніх навучальных установах.

Замежная стажыроўка[правіць | правіць зыходнік]

Па рашэнні Савета Акадэміі Васюцінскі атрымаў замежную стыпендыю і паехаў у Аўстрыю вывучаць медальерную справу да аднаго з самых вядомых медальеров таго часу — Антона Шарфа(ням.) бел. (1845—1903). Пасля Вены наведаў Мюнхен, а потым паехаў у Парыж, дзе плённа працаваў.

Прафесійная дзейнасць на радзіме[правіць | правіць зыходнік]

У 1891 годзе на Парыжскай выстаўцы яго медалі адзначаны Ганаровым дыпломам. У 1892 годзе ён атрымаў прэмію за «медалі і ювелірныя вырабы з выкарыстаннем медальернай тэхнікі».

У 1893 Васюцінскі прыехаў у Пецярбург з Парыжа ўжо прызнаным медальерам. Як вопытны майстар, атрымаў пасаду старэйшага медальера Пецярбургскага, манетнага двара. Там, на Пецярбургскім (затым — Петраградскім, пасля — Ленінградскім) манетным двары Васюцінскі і прапрацаваў усё жыццё. Там выгадаваў цэлую плеяду вучняў і пераемнікаў (С. Тульчынскага, М. Сакалова, В. Галянецкага і інш).

З 1893 — старшы медальер Санкт-Пецярбургскага манетнага двара, навуковы супрацоўнік Акадэміі Майстэрстваў з 1910.

У 1918—1920 працаваў дома. У 1920 прызначаны памочнікам кіраўніка, а ў 1922 — кіраўніком медальнай і дапаможнымі часткамі, з 1926 — галоўны медальер, з 1935 — мастак-кансультант.

У 1925 па яго ініцыятыве пры Акадэміі мастацтваў адкрыта медальернае аддзяленне. Памёр на працоўным месцы.

Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках (Васюцінская дарога, участак 3). На магіле ўстаноўлена стэла, бюст з чыгуну[1].

Званні і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Свае работы Васюцінскі экспанаваў на шматлікіх выстаўках не толькі ў Расіі, але і ў Італіі, Германіі, Францыі. За дасягненні ў галіне медальернага мастацтва 27 кастрычніка 1908 года быў абраны акадэмікам Пецярбургскай акадэміі мастацтваў.

У 1922 годзе за вялікі ўклад у аднаўленне дзейнасці Петраградскага манетнага двара і арганізацыю чаканкі савецкіх манет у сціснутыя тэрміны яму прысвоена ганаровае званне Герой Працы.

Работы[правіць | правіць зыходнік]

Васюцінскі выразаў медалі амаль да ўсіх выдатных падзей Расійскай імперыі апошняга яе перыяду, а затым — Савецкага Саюза перыяду яго станаўлення. Многія яго медалі прысвечаны юбілеям выдатных дзеячаў мастацтва і навукі (як расійскіх, так і ўкраінскіх).

У 1885 годзе Васюцінскі вырабіў узоры расійскіх залатой і банкаўскай срэбнай манет.

Работы А. А. Васюцінскага[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Глейзер М. М. советские монеты 1921—1991. Спб., 2011, с. 61.
  • Митці України: Енциклопедичний довідник / Упорядники: М. Г. Лабінський, В. С. Мурза. За редакцією А. В. Кудрицького. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1992. — 848 с. — ISBN 5-88500-042-5. — С. 106.
  • Мистецтво України: Біографічний довідник / Упорядники: А. В. Кудрицький, М. Г. Лабінський. За редакцією А. В. Кудрицького. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1997. — 700 с. — ISBN 5-88500-071-9. — С. 102.
  • Кривко Я. Художник-земляк: Сторінки історії // Прапор Жовтня (Кам'янець-Подільський). — 1977. — 23 липня. — С. 4.
  • Стельмах В., Работинський М. Його медалі відомі в Парижі: До 145-річчя з дня народження Антона Федоровича Васютинського // Кам'янець-Подільський вісник. — 2003. — 24 січня. — С. 9.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.