Антон Берналак
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Антон Берналак (славацк.: Anton Bernolák; 3 кастрычніка 1762, вёска Сланіца — 15 студзеня 1813, Нове Замкі) — славацкі філолаг і каталіцкі святар. Першым кадыфікаваў літаратурную славацкую мову.
Нарадзіўся ў сям'і земана-землеўладальніка на Орвае. Навучаўся ў 1774—1778 гг. у гімназіі ў Ружамберку, пазней у Браціславе, Трнаве і ўрэшце тэалогію ў Вене. У 1787 годзе скончыў навучанне ў семінарыі ў Браціславе. Працаваў сакратаром архібіскупа, пасля быў святаром у новых Замках. У 1787 годзе выдаў першую кнігу на славацкай мове, у 1790 годзе першую граматыку, заснаваную на заходнеславацкіх дыялектах.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антон Берналак
| Гэта пачатак артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэтую зацемку па магчымасці варта замяніць больш дакладнай. |
