Антон Генадзевіч Сякрэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Антон Сякрэт
Поўнае імя Антон Генадзевіч Сякрэт
Нарадзіўся 23 студзеня 1992(1992-01-23)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Расія
Рост 184 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2010 Расія Краснадар-2000 32 (5)
2011—2014 Расія Кубань (Краснадар) 3 (1)
2012   Расія Валгар (Астрахань) 8 (0)
2013   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 9 (1)
2013   Расія СКВА (Растоў-на-Доне) 10 (0)
2015—2016 Аўтаномная Рэспубліка Крым Акіян (Керч) 33 (3)
2016 Расія Кубанская Карона (Шаўчэнка)
2017 Расія Алімп-Універспорт (Краснадар)
2018—2019 Расія Колас (Белая Гліна)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 верасня 2021.

Антон Сякрэт (нар. 23 студзеня 1992, станіца Брухавецкая, Краснадарскі край) — расійскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў клубе «Краснадар-2000», а пасля спынення яго існавання ў пачатку 2011 года перабраўся ў «Кубань». Гуляў пераважна за моладзевы склад. 31 сакавіка 2012 года дэбютаваў за клуб у Прэм'ер-лізе: выйшаў на замену на 75-й хвіліне і забіў гол на 88-й у матчы супраць ЦСКА (1:1).

Другую палову 2012 года правёў у арэндзе ў астраханскім «Валгары». У сакавіку 2013 года перайшоў у арэнду ў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[2], у ліпені 2013 года вярнуўся ў «Кубань»[3]. У верасні 2013 года адправіўся ў арэнду ў растоўскі СКВА[4].

У 2014 годзе выступаў за моладзевы склад «Кубані». У студзені 2015 года па закачнэнні кантракта пакінуў краснадарскі клуб[5].

У 2015 годзе далучыўся да клуба «Акіян» з чэмпіянату Крыма. З лета 2016 года выступаў у чэмпіянаце Краснадарскага края, у 2018 годзе разам з белаглінскім «Коласам» стаў чэмпіёнам края.

Зноскі