Антук Крыніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Антон Ждановіч)
Антук Крыніца
Імя пры нараджэнні Антон Паўлавіч Ждановіч
Дата нараджэння 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1937(1937-12-26)
Месца смерці
Прафесія акцёр
Тэатр Першае беларускае таварыства драмы і камедыі

Антук Крыніца (сапр. Антон Паўлавіч Ждановіч; 1898, Мінск26 снежня 1937, Мінск) — беларускі акцёр. Удзельнік стварэння Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, яго вядучы акцёр. Брат Ф. П. Ждановіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1898 годзе ў Мінску.

З 1918 года ў Беларускім савецкім тэатры, з 1920 года ў БДТ-1. Сярод найлепшых роляў: Лявон, Сцяпан Крыніцкі («Раскіданае гняздо», «Паўлінка» Я. Купалы), Сымон Мікула, Паўлюк («Рысь», «Хам» Э. Ажэшкі), Ваявода, Красінскі («Каваль-ваявода», «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча), Бжазіцкі («Над Нёманам» М. Грамыкі), Разанаў, Кульмскі («Крывая аблона», «Вір» Я. Рамановіча), Лыняеў («Ваўкі і авечкі[ru]» А. Астроўскага), Міронаў («Капітанская дачка» паводле А. Пушкіна).

19 лістапада 1937 года арыштаваны. 11 снежня 1937 года асуджаны пастановай НКУС СССР і Пракурора СССР як член ПАВ паводле артыкула 68 Крымінальнага кодэкса БССР да найвышэйшай меры пакарання. Расстраляны 26 снежня 1937 года ў Мінскай турме[1].

22 сакавіка 1958 года рэабілітаваны Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі. Асабістая справа №11582-с захоўваецца ў архіве КДБ Рэспублікі Беларусь[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэатральная Беларусь : Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1./ Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мн. : БелЭн., 2002. ISBN 985-11-0255-5 (т.1).