Антон Станіслававіч Вайніловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Станіслававіч Вайніловіч
Дата нараджэння 1801(1801)
Месца нараджэння Гродзенская губерня
Дата смерці 1845(1845)
Месца смерці Каўказ
Грамадзянства
Падданства Расійская імперыя

Антон Станіслававіч Вайніловіч (Гродзенская губерня — 2-я пал. 1845) — дваранскі рэвалюцыянер.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Са старадаўняга шляхецкага роду Вайніловічаў. Вайсковую службу пачаў у 1816, з 1819 у Чарнігаўскім пяхотным палку, падпаручнік (1823). У тайныя таварыствы не ўваходзіў. Пра паўстанне 14(26).12.1825 на Сенацкай плошчы ў Пецярбургу даведаўся ў мястэчку Васількаў Кіеўскай губерні, дзе жыў разам з С. І. Мураўёвым-Апосталам.

У час паўстання Чарнігаўскага палка (29.12.1825 — 3.1.1826) забяспечваў яго правіянтам, узначальваў авангард палка ў час маршу, разам з капітанам Казловым прывёў з в. Сецінка ў Матавілаўку на злучэнне з паўстаўшымі падраздзяленнямі 1-ю грэнадзёрскую роту (яна, аднак удзельнічаць у паўстанні адмовілася).

У ноч на 2.1.1826 адстаў ад паўстанцаў і з'явіўся да начальства. Камісіяй ваеннага суда ў Магілёве прыгавораны да адсячэння галавы, паводле царскай камфірмацыі (1826) пазбаўлены чыноў і дваранства і высланы ў Сібір для службы ў войску, затым пераведзены на Каўказ у Кабардзінскі пяхотны полк. Удзельнічаў у руска-персідскай вайне 1826—1828 гадоў. Забіты ў баях з горцамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]