Антон Эдмундавіч Гедройц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Эдмундавіч Гедройц
Дата нараджэння 21 лютага 1848(1848-02-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1909(1909-10-26) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геалогія
Альма-матар Екацерынаслаўскае вышэйшае горнае вучылішча  (руск.)
Вядомы як даследчык Забайкалля, басейна Амудар'і, Балтыі  (руск.)

Антон Эдмундавіч Гедройц (21 лютага 1848, в. Карвіс  (літ.), Вільнюскі павет — 26 кастрычніка 1909) — геолаг, даследчык Забайкалля, Амудар'і і краін Балтыі, адзін з першых супрацоўнікаў геалкама (геалагічнага камітэта)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са старажытнага роду Гедройцаў.

Скончыў Екацерынаслаўскае вышэйшае горнае вучылішча  (руск.) і Горную акадэмію ў Фрайбергу  (руск.).

Упершыню апісаў адклады мелавога, трацічнага і чацвярцічнага перыядаў у басейне Нёмана. Па даручэнні Мінералагічнага таварыства (1878) даследаваў Віленскую, Гродзенскую, Мінскую, Валынскую губерні, паўночную частку Царства Польскага, Палессе. Склаў геалагічную карту гэтых тэрыторый. Справаздача гэтых даследаванняў была апублікавана ў 18861887 гадах[2]. У 1881-84 даследаваў басейн Прыпяці, выказаў думку аб ледавіковым паходжанні покрыўных адкладаў Палесся[1].

Сапраўдны член Рускага геаграфічнага таварыства з 1880 года. На працягу многіх гадоў даследаваў Літву, Беларусь і прылеглыя раёны Польшчы. Апублікаваў у 1895 зводную працу па геалогіі дадзенага шырокага рэгіёну Балтыі.

Даследаваў даліну р. Амудар'і. У дадзеным рэгіёне вельмі важнымі з'яўляюцца яго працы па даліне Узбоя. Па меры вывучэння сярэднеазіяцкіх рэк, Гедройц адным з першых прыйшоў да высновы, што Узбой  (руск.) — гэта старажытнае рэчышча Аму-Дар'і, што ўпадала раней у Каспійскае мора.

У 1895-98 працаваў у складзе забайкальскай горнай партыі, пад кіраўніцтвам У. А. Обручава. Правёў геалагічныя пошукі на трасе будоўлі чыгункі ўздоўж р. Шылкі ад Нерчынска да сяла Пакроўка. Зрабіў петраграфічнае апісанне гранітаў, таналітаў  (руск.), парфіраў, іншых вывергнутых парод Усходняй Сібіры. У даліне р. Шылка яго асноўную ўвагу прыцягвала вывучэнне плутанічных і метамарфічных горных парод, залатаносных россыпаў і розных рудапраяўленняў — Ag-Pb, Hg, Fe, Mn, графіту. Паставіў пытанне аб дэталёвых даследаваннях і выведцы каменнавугальных радовішчаў уздоўж р. Букачача. Вывучыў і апісаў вуглякіслую мінеральную крыніцу ў даліне р. Кахталга. Устанавіў наяўнасць чатырох добра акрэсленых хрыбтоў у паўднёва-заходняй частцы Усходняга Забайкалля. Гедройц назваў іх Газімура-Ундзінскі (цяпер Газімурскі), Нерчынскі  (руск.), Урулюнгуе-Борзінскі (цяпер Клічкінскі  (руск.)) і Урулюнгуе-Аргунскі (цяпер Аргунскі). Разам з А. П. Герасімавым апісаў хрыбет  (руск.), названы імем Эрмана  (руск.). Унёс выпраўленні і ўдакладніў карту р. Аргунь ніжэй па плыні вёскі Навацурухайтуй  (руск.). Маршрут забайкальскай экспедыцыі ў працэсе даследаванняў склаў больш за 7000 вёрст.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Геологические исследования и разведки Забайкальской области в 1895—1898 г.: Краткий общий очерк (совместно с В. А. Обручевым, А. П. Герасимовым) // Геол. исследования и разведочные работы по линии Сиб. ж.д. — 1889. — Вып. 19.

Зноскі

  1. а б Гедройц Антон Эдмундович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 142. — 737 с.
  2. Algirdas Gaigalas  (літ.). Antanas Giedraitis. Visuotinė lietuvių enciklopedija  (руск.), T. VI (Fau-Goris). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. 635 psl.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Балабанов В. Ф. Геол. исследования Нерчинской Даурии // Заб. рабочий. — 1959. — 9 апр.; Он же. Исследователи Вост. Заб.: Материалы к «Энцикл. Заб.». — Чита, 2000. — Вып. 5.
  • Vilniaus, Gardino, Minsko, Voluinės gubernijų ir Lenkijos karalystės šiaurinės dalies geologiniai tyrimai (Geologičeskie issledovanija v gubemijach Vilenskoj, Grodenskoj, Minskoj, Volynskoj i sev. časti Carstva Polskogo), 1895 m.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]