Антонi Грушэцкi

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Антонi Грушэцкi (польск.: Antoni Gruszecki) (1734, в. Пачаеў (Тэрнопальская вобласць, Украіна) — 1798, г. Супрасль). Вядомы базыльянскі жывапісец другой паловы ХVIII ст. Прафесар жывапісу Кракаўскай акадэміі[1]. Аздабляў палац Тызенгаўза ў Гродна, які размяшчаўся на плошчы Гарадніцы. Пісаў абразы для каралеўскай галерэі па запросу караля Станiслава Аўгуста Панятоўскага. Аздабляў ў Гродна Фарны касцёл i Бернардзінскі касцёл.

[правіць] Бiяграфiя

Бацька яго так сама быў Антонi[2], з польскага шляхецкага роду Грушэцкiх. Навучаўся мастацтву Антонi, ў К. Радзiлоўскага i Cтанiслава Страiнскага ў Львове. Далучыўся да Базылiянскай царквы у 1751 г. Рабiў для Валерыя Ржевускага у Падгорцах (Бродаўскі раён, Украіна). Маляваў партрэты i абразы рэлiгiйных дзеячоў i мясцовых касцёлаў. У 1760 асеў ў Кракаве. Працаваў пад выдуманым прозвiшчам Дамброўскi, малюючы партрэты ды карцiны на рэлiгiйную i мiфалагiчную тэматыку. У 1760-я гады стаў прафесарам жывапісу Кракаўскай акадэміі. У 17711774 стаў манахам-базылiянiнам у Супрасле, дзе пiсaў для тутэйшай лаўры. Ён двойчы адбываў навіцыят у Супраслі, у 1778 г. прэтэндаваў на пасаду настаяцеля гэтага манастыра. На яго творчасць звярнуў ўвагу сам кароль Станiслаў Аўгуст Панятоўскi, пад час свайго прыбыцця у Супрасле у 1774 г.. Робячы у Супрасле, падараваў некалькi cваiх абразоў i карцiн каралю Станiславу Аўгусту, якiя той «мiла i ўдзячна прыняў», асабiста да сваёй калекцыi. З каралеўскага запрашэння трапiў на каралеўскую службу у Гродна. У Гродна пiсаў ў асноўным карцiны на свецкую тэматыку на французскi манер, аздабляў палац у Гараднiцах (Гродна), Новы замак. У 1792 г., з-за хваробы, пакiнуў Гродна i правёў рэшткi сваiх дзён у Супраслі, дзе працягнуў пiсаць абразы. У Cупраслiцкiм манастыры ён i памёр у 1798 г.. Яго работы заслужана прысутнiчаюць у каралеўскай галярэе Варшаўскiм Замку.

[правіць] Работы

Аздабляў палац гродзенскага старасты i надворнага падскарбія літоўскага АнтонiяТызенгаўза (сябрам якога зўляўся[3]) ў Гродна (размяшчаўся на плошчы Гарадніцы), дзе быў мастаком і дэкаратарам [4]. Пісаў абразы для каралеўскай галерэі, супрацоўнічаў з Супрасльскай друкарняй Супрасльскага базыльянскага манастыру у другой палове ХVІІІ ст., ужо будучы прафесарам жывапiсу. Гэтая друкарня на той час — буйны інтэлектуальны асяродак ВКЛ, размешчана была на тэрыторыі Гродзенскага павета, заснавана ў 1690 г.. Ствараў алтарныя карціны. Ягоныя работы ёсць у Музее праваслаўнага манастырскага комплексу у Супрасле (Беласточчына).

У 1788 г. мастакі А. Грушэцкі і Ф. Міхалкевіч дапоўнілі аздобу інтэр'ера Гродненскага касцёлу Адшукання. Св. Крыжа[5] манументальным жывапісам: плафоны з фрэскавай размалёўкай, выявы 12 апосталаў (на паўднёвай сцяне) і 12 дзеячаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (на паўночнай сцяне) у аркатурных фрызах цэнтральнага нефа. Руце А.Грушэцкага належаць фрэсквыя выявы Узнясення Дзевы Марыi над аркаю празбiтэрыя (алтарная частка), а так сама арнаменты на скляпеннях алтару, балконе хора, аркадах мiж нефамi касцёлу. Разам са сваiм памочнiкам Мiхалкевiчам, абнавiлi герб ахвярнiкаў i фiгуры бернардзiнскiх святых у «сляпых» аркадах. Праўда большая частка работ Грушэцкага i Мiхалкевiча трапiла пад «савецкую рэстаўрацыю», i сёння яны выглядаюць не так, як першапачаткова.

У Гродненскiм Фарным касцёле з яго работ абраз «Маці Божай Шкаплернай»[6] (перад Ёю на каленях святы Сымон Сток, у авале над Маці Божай святы Юда Тадэвуш) (XVIII ст.). А так сама ў 1780-х гадах выканаў жывапіснае афармленне інтэр'ера касцёла, што ўключае размалёўку скляпенняў і арак у тэхніцы грызайль[7].

У 2005 годзе яго работы выстаўлялiся на выставе «Супрасль — 500 гадоў гiсторыi манастыра». Яго работа была сярод найбольш каштоўных помнiкаў. Была выстаўлена яго работа — сакральны абраз з другой паловы XVIII ст. .

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах