Антрапамарфізм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Антрапамарфі́зм (грэч.: ανθρωποςчалавек, грэч.: μορφή —выгляд, форма) — прыпадабненне чаго-небудзь да чалавека або перанос яго фізічных і інтэлектуальных уласцівасцей на жывёл, расліны, рэчы і з'явы навакольнага свету.

Антрапамарфізм ўласцівы данавуковаму светапогляду людзей, ён ляжыць у аснове амаль усіх рэлігій, якія прадстаўляюць багоў у чалавечым абліччы. Так, ва ўяўленні людзей антычнасці багі былі пераважна цалкам чалавекападобнымі істотамі, надзеленымі адносна нешматлікімі звышнатуральнымі якасцямі: вечным жыццём, маладосцю, мелі асаблівае месца «жыхарства», асаблівы рэжым харчавання, умелі змяняць аблічча і інш.

Антрапамарфізм быў глебай для старажытнай паэзіі і народнай творчасці ў цэлым. Рысы антрапамарфізму праяўляюцца ў вобразным мысленні, у сучасным мастацтве і літаратуры, напрыклад у байках, у казках, дзе часта розным жывёлам і рэчам прыпісваюцца чалавечыя ўласцівасці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]