Антыгона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Антыгона і Эдып пакідаюць Фівы
Антыгона і Палінік

Антыго́на (стар.-грэч.: Ἀντιγόνη) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1], старэйшая дачка фіванскага цара Эдыпа і Іакасты[2], была сястрой Этэокла, Палініка і Ісмены.

Антыгона суправаджала бацьку ў яго добраахвотным выгнанні ў Калон, горад Атыкі[3], а пасля яго смерці вярнулася ў Фівы. Нявеста Гемана [4].

Жан-Батыст Юг. Эдып і Антыгона, 1885
Антыгона хавае Палініка

Тут яна пахавала цела Палініка, які загінуў у паходзе сямі супраць Фіваў, і застаўся не пахаваным з прычыны забароны[5] Крэонта, новага ўладара Фіваў. Антыгона тайна пахавала цела Палініка (або кінула яго ў той жа касцёр, дзе спальвалі цела яго брата). Паводле іншай версіі, яна прысыпала яго пяском і здзейсніла ўзліванні[6]. Паводле аднаго апавядання, Антыгона дзейнічала не ў адзіночку, а разам з Аргіяй, удавой Палініка. Месца, дзе яна цягнула цела Палініка да кастра Этэокла, звалася Волак Антыгоны[7].

За гэта парушэнне яго забароны Крэонт асудзіў Антыгону на пахаванне жывой[8], яна павесілася[9]. Прысуд гэты прывёў у роспач жаніха яе, Гемана, сына Крэонта, і ён забіў сябе.

Антыгона ўяўляе сабой ідэал кахання да бацькоў і высакароднай самаадданасці пры выкананні свайго абавязку ў адносінах да брата, самаадданасці, якая і прывяла яе да трагічнай смерці. Гэткай яна і з'яўляецца ў дзвюх трагедыях Сафокла: «Эдып у Калоне» і «Антыгона», якія абессмяроцілі яе імя і неаднаразова перакладаліся на мноства моў (пераклады Гёльдэрліна — 1804). Гераіня трагедыі Эсхіла «Сямёра супраць Фіваў», трагедый Еўрыпіда «Фінікіянкі» і «Антыгона», Астыдаманта Малодшага і Акцыя «Антыгона», Сенекі «Фінікіянкі».

У гонар Антыгоны быў названы буйны астэроід (129) Антыгона з групы галоўнага пояса, адкрыты ў 1873 годзе.

Вобраз у новым і найноўшым мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.84; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.114; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 8-9
  2. Еўрыпід. Фінікіянкі 58
  3. Гігін. Міфы 67
  4. Сафокл. Антыгона 568—572
  5. Сафокл. Антыгона 25-32
  6. Сафокл. Антыгона 256—259
  7. Паўсаній. Апісанне Элады IX 25, 2
  8. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 7, 1
  9. Сафокл. Антыгона 1223

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]