Антыгона (Сафокл)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Антыгона, Сафокл)

«Антыго́на» — трагедыя старажытнагрэчаскага драматурга Сафокла, пастаўлена ў сакавіку-красавіку 442 годзе да н.э. Перакладзена на беларускую мову двойчы: Юльянам Дрэйзінам і Лявонам Баршчэўскім.

«Антыгона» напісана на міфалагічны сюжэт фіванскага цыклу. У трагедыі «Антыгона» Сафокл выкрывае адзін з канфліктаў сучаснага яму грамадства – канфлікт паміж радавымі няпісанымі законамі і законамі дзяржаўнымі.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Палінік, брат рашучай Антыгоны, дачкі цара Эдыпа, якая мае велізарную сілу волі, здрадзіў родныя Фівы і загінуў у барацьбе са сваім родным братам Этэоклам, абаронцам радзімы. Цар Крэонт забараніў хаваць здрадніка і загадаў аддаць яго цела на разарванне птушкам і сабакам. Крэонт не лічыцца з традыцыйнымі радавымі законамі, у адрозненне ад дачкі сваёй сястры. Але Антыгона выканала рэлігійны абрад пахавання. За гэта Крэонт загадаў замураваць Антыгону ў пячоры. Антыгона аддала перавагу смерці падпарадкаванню цару і скончыла жыццё самагубствам. Пасля гэтага жаніх Антыгоны, сын Крэонта, Геман працяў сябе кінжалам, у роспачы ад гібелі сына пазбавіла сябе жыцця жонка Крэонта Эўрыдзіка. Усе гэтыя няшчасці прывялі Крэонта да прызнання сваёй нікчэмнасці і да пакоры перад багамі.

Рэцэпцыя[правіць | правіць зыходнік]

У новы час трагедыя Сафокла рэдка ставілася на сцэне, але паслужыла крыніцай натхнення для шматлікіх мастакоў.

У 1943 годзе Жан Ануй на аснове трагедыі Сафокла напісаў сваю «Антыгону» — антычная драма стала для Ануя той эзопавай мовай, якая дазволіла яму ў акупаваным Парыжы заклікаць са сцэны да непадпарадкавання акупантам[1].

Бертольт Брэхт у 1948 годзе апрацаваў для сучаснай сцэны і актуалізаваў трагедыю: калі ў Сафокла канфлікт паміж Крэонтам і Антыгонай успыхваў пасля пераможнай вайны, то ў Брэхта Крэонт распачынаў вайну супраць Аргаса, каб адцягнуць народ ад праблем, звязаных з эканамічным заняпадам яго дзяржавы[2]. Ён зрабіў трагедыі сучасны пралог: у красавіку 1945 года, падчас баёў у Берліне, дзве сястры апыняліся перад выбарам — прызнаць ім брата, павешанага эсэсаўцамі, або адрачыся ад яго ў імя самазахавання[2].

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Сафокль. Антыгона / Пер. Ю. Дрэйзіна. Менск, 1926.
  • Эсхіл. Прыкуты Праметэй; Сафокл. Антыгона. Мн., 1993.
  • Сафокл. Эдып-цар / Пер. Л.Баршчэўскага // Дзеяслоў. 2009. № 6 (43); 2-е, папр. выданне // Старагрэцкая драматургія. Мн., 2020 («Драматургі свету»).

Зноскі

  1. Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 2. Анкилоз — Банка. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2005. — 766 з.
  2. а б Шумахер Э. Жизнь Брехта = Leben Brechts. — М.: Радуга, 1988. — С. 187. — ISBN 5-05-002298-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]