Антыкамінтэрнаўскі пакт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Антыкамінтэрнаўскі пакт
Anti-Comintern Pact signing 1936.jpg
Японскі пасол у нацысцкай Германіі віконт Кінтома Мусакодзі і міністр замежных спраў нацысцкай Германіі Іаахім фон Рыбентроп ставяць подпісы на Антыкамінтэрнаўскім пакце.
Падрыхтаваны 23 кастрычніка 1936 года
Падпісаны
- месца
25 лістапада 1936 года
Берлін, Flag of German Reich (1935–1945).svg Трэці рэйх
Бакі Flag of German Reich (1935–1945).svg Трэці рэйх
Японія Японія

Італія Італія
Венгрыя Венгрыя
Шаблон:Сцягафікацыя/Маньчжоу-го
Flag of Spain (1938 - 1945).svg Іспанія


Flag of Finland.svg Фінляндыя
Румынія Румынія
Балгарыя Балгарыя
Flag of the Republic of China-Nanjing (Peace, Anti-Communism, National Construction).svg Кітайская рэспубліка — рэжым Ван Цзінвэя
Харватыя Харватыя
Данія Данія (акупацыйны ўрад)
Славакія Славакія
Flag of Turkey.svg Турцыя (назіральнік)

Антыкамінтэрнаўскі пакт (ням.: Antikominternpakt, яп.: 日独防共協定 Японска-нямецкае пагадненне па абароне ад камунізму, дата заключэння — 25 лістапада 1936 г. Месца заключэння — Берлін) — міжнародны дагавор (пакт) заключаны паміж Германіяй і Японіяй, які стварыў двухбаковы блок гэтых дзяржаў, накіраваны супраць краін 3-га Камуністычнага Інтэрнацыянала (Камінтэрна, адкуль, уласна, і назва пакта) з мэтай не дапусціць далейшае распаўсюджванне камуністычнай ідэалогіі ў свеце.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 1937 года да Антыкамінтэрнаўскага пакта ў асобе Беніта Мусаліні далучылася Італія. А пазней — яшчэ шэраг дзяржаў, у якіх да ўлады прыйшлі ўрады, што падзялялі ідэалогію гітлераўскага нацызму і італьянскага фашызму, або ўрады, што вельмі адмоўна адносяцца да СССР і камунізму ў цэлым. У 1939—1940 гг. пераўтвораны ў адкрыты ваенны саюз, падмацаваны ў далейшым двухбаковым «Стальным пактам» 1939 годзе Германіі і Італіі і агульным для краін-удзельнікаў Берлінскім пактам 1940 года.

24 лютага 1939 года да пакта далучыліся Венгрыя і Маньчжоу-го.

26 сакавіка 1939 года ва ўмовах грамадзянскай вайны і пад ціскам Германіі Антыкамінтэрнаўскі пакт падпісаў урад генерала Франка.

25 лістапада 1941 года Антыкамінтэрнаўскі пакт быў падоўжаны на 5 гадоў, тады ж да яго далучыліся Фінляндыя, Румынія, Балгарыя, а таксама марыянеткавыя ўрады, што існавалі на акупаваных немцамі тэрыторыях Харватыі, Даніі, Славакіі, і ўтворанае японцамі на акупаванай імі часткі Кітая урад Ван Цзін-вэя.

Зноскі