Антыматэрыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Антыматэрыя — форма матэрыі, у якой большасць атрыбутаў (электрычныя зарады, магнітны момант элементарных часціц) маюць адваротныя знакі.

Амаль усе элементарныя часціцы маюць антычасціцы. Выключэнне складаюць сапраўды нейтральныя часціцы, такія як кванты электрамагнітнага поляфатоны.

Па сваіх уласцівасцях антычасціцы не адрозніваюцца ад часціц. З іх можна стварыць атамы і малекулы. Аднак, Сусвет, у якім мы жывём, утрымлівае значна больш часціц, чым антычасціц. Адказ на пытанне, чаму так адбылося, яшчэ не знойдзены. Па тэорыі Вялікага Выбуху працэс барыягенезісу — утварэння барыёнаў — падчас якога павінна было адбыцца парушэнне закона захавання барыённага зарада, адбыўся за час, роўны 10−31 с.

Атрыманне антыматэрыі ў зямных умовах[правіць | правіць зыходнік]

Антычасціцы могуць быць створаны ў паскаральніках, напрыклад у CERN і (Жэнева, Швейцарыя), лабараторыі Фермі (ЗША), у цэнтры ядзерных даследаванняў (Дубна, Расія).

Утварэнне антычасціц адбываецца звычайна дзякуючы працэсу, адваротнай анігіляцыі — працэсу нараджэнне пар. Для гэтага неабходна энергія, большая за сумарную масу часціцы і антычасціцы.

Найпрасцейшыя з антычасціц — антычасціцы электронаў — пазітроны, узнікаюць параўнальна часта з прычыны розных ядзерных рэакцый. Неабходная для гэтага энергія параўнальна невялікая ўлічваючы лёгкасць лептонаў — трохі большая 1 МэВ.

Антычасціцы барыёнаў патрабуюць для ўтварэння энергію большую за 1 ГэВ.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]