Антыной

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антыной
лац.: Antinous
стар.-грэч.: Ἀντίνοος
Род дзейнасці favourite
Дата нараджэння каля 111
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 130(0130-10-30)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Антыной з вілы Мандрагонэ» — гонар збору Ш. Баргезэ

Антыной (грэч. Αντινοος, лац.: Antinous) (каля 110 — 130) — грэчаскі юнак, выхадзец малаазійскай правінцыі Віфінія, палюбоўнік рымскага імператара Адрыяна, абагаўлёны пасля смерці. У Егіпце Антыноя атаясамлялі з Асірысам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Меркавана, Адрыян пазнаёміўся з Антыноем у 124 г., калі праязджаў праз Віфінію. З 128 г. юнак неадступна знаходзіўся пры імператары. Антыной загінуў у кастрычніку 130 года ў водах Канопскага Ніла пры нявысветленых акалічнасцях — у якасці магчымай прычыны называлі самагубства, рытуальную ахвяру, забойства і няшчасны выпадак.

Адрыян заснаваў горад Антынопаль на месцы гібелі свайго фаварыта, узвёў у яго гонар статуі ў некалькіх гарадах, было выканана таксама мноства яго скульптурных партрэтаў. Маштабы увекавечання яго памяці былі выключнымі — да нас дайшло больш выяў Антыноя, чым іншых вельмі знакамітых (і значна больш выбітных) рымлян: Антыной Фарнезскі, Антыной Бельведэрскі, Антыной Дэльфійскі і інш. Пасля сваёй гібелі Антыной стаў шанавацца як бог, які памірае і ўваскрасае, і яго культ быў гэтак папулярны, што нават ганіўся ў працах апалагетаў ранняга хрысціянства.

Прыдворныя астраномы вылучылі на небе сузор’е Антыной, якое спарадычна выкарыстоўвалася аж да XIX стагоддзя, але зараз адмененае.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Lambert, R., Beloved and God: The Story of Hadrian and Antinous (New York, 1984)
  • Levezow, Über den Antinous (1808)
  • Dietrich, Antinoos (1884)
  • Laban, Der Gemütsausdruck des Antinoos (1891)
  • Antinoüs, A Romance of Ancient Rome, from the German of A. Hausrath, by M. Saftord (New York, 1882)
  • Ebers, Der Kaiser (1881).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]