Антыф (сын Фесала)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Антыф, сын Фесала)

Антыф (стар.-грэч.: Ἄντιφος) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Сын Фесала, унук Геракла, згадваецца ў Гамера. З Коса. Прывёў пад Трою з Нісіра 20 караблёў. Ваяваў пад Трояй. Пры вяртанні з-пад Троі патрапіў у буру ў гары Каферэя, даплыў да Міманта. Прыбыў да пеласгаў і, авалодаўшы краінай, назваў яе Фесаліяй па імі бацькі. Па версіі смутнага паходжання, забіты Сарпедонам на вайне.