Антыёх VI Дыяніс Эпіфан
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Антыёх VI Епіфан Дыяніс Αντίοχος Επιφανής Διονυσος |
||
| Манета Антыёха VI. На рэверсе намаляваны Кастар і Палідэўк, грэчаскі надпіс ΒΑΣΙΛΕΩΣ ΑΝΤΙΟΧΟΥ («кароль Антыёх»). Дата ΘΞΡ пазначае 169 год эры Селеўкідаў, што адпавядае 144—143 гг. да н.э. | ||
|
||
|---|---|---|
| Суправіцель: | Дэметрый II Нікатар (145 — 142 да н.э.) | |
| Папярэднік: | Аляксандр I Валас | |
| Пераемнік: | Дыядот Трыфан | |
| Нараджэнне: | 148 да н.э. | |
| Смерць: | 138 да н.э. | |
| Бацька: | Аляксандр I Валас | |
| Маці: | Клеапатра Тэя | |
Антыёх VI Дыяніс Эпіфан (каля 148 да н.э. — 138 да н.э.) — малалетні кіраўнік дзяржавы Селеўкідаў[1]. Сын Аляксандра I Баласа і Клеапатры Тэі.
Фактычна Антыёх не кіраваў. У 145 годзе да н.э. абвешчаны Дыядотам Трыфанам царом у процівагу Дэметрыю II Нікатару. У 142 годзе да н.э. Дыядот Трыфан зрынуў Антыёха і стаў аднаасобна кіраваць краінай, у 138 годзе да н.э. абвешчана, што Антыёх хворы і патрабуецца хірургічная аперацыя, якая, меркавана, была скарыстана для ўтойвання яго забойства Дыядотам Трыфанам.
Зноскі
- ↑ Антиох, цари Сирии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
Спасылкі [правіць]
- Антыёх VI Дыяніс Эпіфан (англ.) . — у Smith's Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.
| Папярэднік: Аляксандр I Балас |
Цар дзяржавы Селеўкідаў (разам з Дэметрыем II Нікатарам) 145 да н.э.—142 да н.э. |
Пераемнік: Дыядот Трыфан |