Антэр, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Антэр (лац.: Anterus, ? - 3 студзеня 236) — біскуп Рыма з 21 лістапада 235 па 3 студзеня 236. Як лічыцца, быў грэкам-вольнаадпушчанікам, і загінуў пры Максіміне Фракійцы, хоць дакладныя гістарычныя дадзеныя на гэты конт адсутнічаюць. Антэр быў пахаваны ў рымскіх катакомбах святога Каліста ў папскай крыпце.
