Анунакі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| анунакі | |
|---|---|
' Другарадныя багі |
|
| Міфалогія: | Шумера-акадская |
| Бацька: | Ан |
| Маці: | багіня зямлі Кі |
Анунакі (літаральна "тыя, хто ад валадарскага роду" або "ад Ана і Кі") - другарадныя багі ў шумера-акадскім пантэоне.
У ранніх шумерскіх тэкстах анунакі з'яўляюцца стварэннямі бога Ана. Вавілонская міфалогія прыпісвала іх стварэнне Мардуку, але месцам паходжання называецца шумерскі горад Ніпур. Агульная лічба анунакаў вагаецца ад 7 да 600. Яны размеркаваны стваральнікам па розных частках сусвету і выконваюць самыя розныя функцыі, у тым ліку вызначаюць чалавечыя лёсы, пасрэднічаюць паміж людьзмі і вялікімі багамі, прыслужваюць багам, але таксама судзяць нябожчыкаў у падземным свеце Эрэшкігаль і могуць выступаць у якасці злосных істот.
| Гэта пачатак артыкула па міфалогіі Міжрэчча. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |