Анунд Упсальскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анунд Упсальскі
шведск.: Önundr Uppsali
Нараджэнне 792
Род Мунсё[d]
Бацька Эрык Б'ёрнсан
Дзеці Эрык Анундсан[d]

А́нунд Упса́льскі, або Анундус (стар.-сканд.: Önundr Uppsali, шведск.: Anund Uppsale) — паводле Рымберта і Сагі пра Хервёр, кіраўнік Швецыі разам са сваім братам Б’ёрнам з Хогі (яны таксама згадваюцца Адамам Брэменскім). Яго мянушка — Упсальскі — звязана з тым, што ён жыў у Старой Упсале, якая з’яўлялася ў тую эпоху рэлігійным цэнтрам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рымберт распавядае, што Анундус і яго брат Б’ёрн атрымалі ў спадчыну тытул конунга пасля Эрыка і што Анунд быў выгнаны са сваёй краіны па невядомай прычыне.

У 840-я гады Анунд вярнуўся ў Швецыю з буйным дацкім войскам на 21 ладдзі вікінгаў і 11 сваімі ладдзямі, паабяцаўшы датчанам багатую здабычу ў Бірцы, і яны прыбылі туды, калі Б’ёрн з Хогі быў далёка ад яе. Анунд прасіў сто марак срэбра, якія і былі яму пададзены. Датчане адчулі сябе ашуканымі і вырашылі раптам напасці на Бірку, каб спаліць і разрабаваць яе, але тады Анунд паспрабаваў парушыць іх планы. Ён запатрабаваў, каб яны цягнулі жэрабя і даведаліся, ці жадаюць асы, каб Бірка была разбурана. Жэрабя паказала, што разбурэнне Біркі прынясе датчанам няўдачу. Тады яны задаліся пытаннем, куды адправіцца па здабычу, і адказам стаў славянскі горад. Датчане пакінулі Бірку і вярнуліся адтуль з багатымі трафеямі.

Анунд працягваў імкнуцца да міру са сваім народам, як і яго сын Эрык, які заняў шведскі трон пасля яго.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі