Аншлюс Аўстрыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гітлер паведамляе пра аншлюс Аўстрыі на Гельдэнплац у Вене, 15 сакавіка 1938
Гісторыя Аўстрыі
Austria Bundesadler.svg

Дагістарычная Аўстрыя
Герцагства Аўстрыя
Эрцгерцагства Аўстрыя
Свяшчэнная Рымская імперыя
(Габсбургская манархія)
Аўстрыйская імперыя
Аўстра-Венгрыя
(Цыслейтанія)
Нямецкая Аўстрыя
Першая рэспубліка
Грамадзянская вайна
Федэратыўная Дзяржава Аўстрыя
Аншлюс
Остмарк
Саюзная акупацыя
Другая рэспубліка


Аншлюс (ням.: Anschluss, Anschluß Аўдыё праслухаць? — далучэнне, саюз) — ідэя аб'яднання Аўстрыі з Германіяй і канкрэтна — анэксія Аўстрыі Германіяй 12 — 13 сакавіка 1938. Незалежнасць Аўстрыі была адноўленая ў красавіку 1945, пасля яе заняцця саюзнымі войскамі падчас Другой сусветнай вайны, і ўзаконеная Дзяржаўнай дамовай 1955, якая забараняла аншлюс. У пераносным значэнні тэрмін «аншлюс», праз сваю сувязь з гісторыяй нацызму, ужываецца ў негатыўным сэнсе як сінонім паняцця анексія.

Падзея вядомая ў гісторыі таксама пад назвамі анексія Аўстрыі Германіяй, з'яднанне Аўстрыі з Германіяй або аншлюс Аўстрыі. На працягу пэўнага часу аўстрыйскія прыхільнікі Гітлера з Аўстрыйскай нацыянал-сацыялістычнай партыі ставілі перад урадам сваёй краіны пытанне аб далучэння Аўстрыі да Германіі. На 13 сакавіка 1938 г. быў запланаваны рэферэндум па гэтаму пытанню, але нацыяналісты зрабілі дзяржаўны пераварот і перадалі ўсю ўладу ў краіне Германіі. 12 сакавіка войскі Вермахта ўвайшлі на тэрыторыю Аўстрыі. 13 сакавіка таго ж года было аб'яўлена аб аншлюсе альбо з'яднанні Аўстрыі з Германіяй.

Аншлюс Аўстрыі

Аднак было вырашана правесці рэферэндум па пытанню падтрымкі аншлюсу насельніцтвам Аўстрыі. 10 красавіка 1938 г. большасць аўстрыйскіх грамадзян станоўча адказалі на пытанне «Ці згаджаецеся Вы са з'яднаннем Аўстрыі і германскага Рэйха, якое адбылося 13 сакавіка 1938 г. і ці падтрымліваеце Вы сваім голасам нашага лідэра Адольфа Гітлера». Але легітымнасць рэферэндуму выклікае сумненні паколькі некалькі соцень тысяч аўстрыйцаў, у асноўным, яўрэйскага паходжання, былі пазбаўлены права голасу.[1] Да тых, хто меў права голасу і не хадзіў на рэферэндум, нярэдка прыходзілі дадому некалькі разоў і настойліва запрашалі прыняць у ім удзел.[2]

Прымусовы характар далучэння Аўстрыі да Германіі стаў падставай для дэкларацыі па Аўстрыі краін антыгітлераўскай кааліцыі, падпісанай у Маскве ў кастрычніку 1943 г. Згода гэтай дэкларацыі Аўстрыя аб'яўлялася першай ахвярай гітлераўскай агрэсіі, яе народ заклікаўся да барацьбы за незалежнасць, а аншлюс быў аб'яўлены скасаваным.[1] У 1955 г. Аўстрыя аднавіла свой суверэнітэт пасля 10 год кантролю з боку краін антыгітлераўскай кааліцыі.

Зноскі

  1. Die propagandistische Vorbereitung der Volksabstimmung. Dokumentationsarchiv des österreichischen Widerstandes, Wien 1988, S. 495—526.
  2. Jehovah's Witnesses Yearbook 1989, p. 100

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]