Анібал Каваку Сілва

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Анібал Каваку Сілва

Анібал Антоніу Каваку Сілва (парт.: Aníbal António Cavaco Silva; нар. 15 ліпеня 1939 года, мястэчка Балікеймэ, Алгарве, Партугалія) - партугальскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Партугальскай Рэспублікі з 9 сакавіка 2006, прэм'ер-міністр Партугаліі з 6 лістапада 1985 па 28 кастрычніка 1995 года . Яго знаходжанне на пасадзе кіраўніка ўрада было самым працяглым сярод усіх дэмакратычна абраных прэм'ер-міністраў Партугаліі.

[правіць] Навуковец-эканаміст

Доктар эканамічных навук, прафесар. Вучоную ступень атрымаў у 1974 ва Ўніверсітэце Ёрка, Вялікабрытанія. У 1965—1967 выкладаў палітэканомію ў Інстытуце эканамічных і фінансавых даследаванняў у Лісабоне. У 1967—1977 — навуковы супрацоўнік эканамічнага даследчага цэнтра пры фондзе Галуста Гульбекяна ў Лісабоне. У 1975—1977 выкладаў ў Каталіцкім і Лісабонскім (новым) універсітэтах. У 1977—1979 — начальнік аддзела даследаванняў і статыстыкі Банка Партугаліі. Займаўся пытаннямі эканамічнай і бюджэтнай палітыкі Партугаліі, праблемамі эканамічнай стабілізацыі рынку і макраэканамічнага развіцця.

[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах