Анімэ
Анімэ (яп.: アニメ, ад англ.: animation) — японская анімацыя. У адрозненні ад анімацыі іншых краін, дзе такая прадукцыя разлічана на дзяцей, большая частка анімэ разлічана на падлеткаў і дарослых, і ў вялікай ступені з-за гэтага мае высокую папулярнасць у свеце. Анімэ адметна характэрнай манерай адмалёўкі персанажаў і фону. Часцей за ўсё выдаецца ў фармаце тэлевізійных серыялаў, а таксама фільмаў разлічаных на кінапаказ.
Крыніцамі для сюжэта анімэ-серыялаў часцей за ўсё з'яўляюцца: Манга (японскія коміксы), ранобэ (лайт-новэл), ці камп'ютарныя гульні. Радзей выкарыстоўваюцца іншыя крыніцы, як то творы класічнай літаратуры.
Змест |
Распаўсюджанне[правіць]
Хаця анімэ з'явілася на рынках па-за межамі Японіі ў 1960-х гадах, значнай з'явай культурнага экспарту яно стала ў выніку пашырэння рынку цягам 1980-х і 1990-х. Рынак анімэ ў адных толькі Злучаных Штатах складае каля 4,35 мільярдаў долараў, паводле Арганізацыі знешняга гандлю Японіі.[1]
Са з'яўленнем DVD стала магчымым ўключаць некалькі дарожак на розных мовах у адзін прадукт, чаго не дазвалялі відэакасеты VHS. Канцэпцыя «лёгкага дотыку» часта закранае рэлізы на DVD, паводле якой апошнія ўключаюць, поруч з дубліраванай гукавой дарожкай, арыгінальную японскую гукавую дарожку, дапоўненую субцітрамі. Анімэ, якое для паказу на тэлебачанні было цэнзураванае, на DVD выходзіць, як правіла, з усімі прапушчанымі сцэнамі.
Інтэрнэт адыграў значную ролю ў распаўсюджанні анімэ па-за межамі Японіі. Да 1990-х гадоў анімэ за межамі Японіі было прадстаўлена слаба. Разам з ростам папулярнасці Інтэрнэту расла і цікаўнасць да анімэ. Па меры таго, як Інтэрнэт атрымліваў больш шырокае прымяненне, даходы інтэрнэт-рэкламы выраслі з 1,6 мільярдаў ен у 1995 годзе да больш за 180 мільярдаў ен у 2005 г[2].
Гл. таксама[правіць]
Зноскі
Вонкавыя спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анімэ- AnimeResearch. Каталог навуковых артыкулаў пра анімэ (англ.)
- Online Bibliography of Anime and Manga Research (англ.)
