Анісіфор, апостал з 70
Анісіфо́р (стар.-грэч. Ὀνησιφόρος, лац.: Onesiphorus) — паводле біблейскага падання, адзін з 70 меншых апосталаў, якія прынялі хрысціянства ад вярхоўнага апостала Паўла, быў родам з Эфеса. Служыў епіскапам у Калафоне, што непадалёку ад Эфеса, і ў Кесарыі, але невядома якой — Філіпавай, Палесцінскай, ці Кападакійскай. Калі даведаўся, што апостал Павел знаходзіцца ў Рыме, ён паехаў туды, адшукаў яго ў турме, куды Павел трапіў па загаду Нерона, падтрымліваў і суцяшаў яго. Анісіфор трагічна загінуў у горадзе Парыіі на беразе Гелеспонта (праліў Дарланелы), куды ён накіраваўся са сваім рабом для пропаведзі і распаўсюджання хрысціянства. Там за адмову ўскурыць фіміям перад ідаламі яго слачатку высцебалі розгамі, а потым прывязалі да конскага хваста і цягалі па зямлі да таго часу, пакуль ён не памёр.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.188. ISBN 5-343-00151-3.
| 70 меншых апосталаў | |
|---|---|
|
Агав · Акила · Амплий · Анания · Андроник · Анісіфор · Апеллий · Аполлос · Аристарх · Аристовул · Артема · Архіп · Асинкрит · Варнава · Гаий · Евод · Епафрас · Епафродит · Епенет · Ераст · Ерма · Ермин · Зина · Иаков · Иасон · Иисус-Иуст · Иродион · Карп · Клеопа · Клімент · Кодрат · Крискент · Крисп · Куарт · Лін · Лука · Лукий · Марк · Марк · Марк-Иоанн · Наркисс · Никанор · Олимпасий · Онисим · Пармен · Патров · Прохор · Пуд · Руф · Сіла · Силуан · Симеон · Сосипатр · Сосфен · Стахий · Стефан · Тертий · Тимон · Тимофей · Тит · Тихик · Трофим · Урван · Фаддей · Филимон · Филипп · Филолог · Флегонт · Фортунат |
|
| Дадаткова: Дионисий · Симеон Нигер |
