Антонаў Ан-225 Мрыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ан-225)
Перайсці да: рух, знайсці
Ан-225 на авіясалоне ў Фарнбара, 1990 год

Антонаў Ан-225 «Мрыя» (укр.: Ан-225 «Мрія» — «мара», унутранае пазначэнне: выраб 402, па кадыфікацыі НАТА: Cossack — бел.: Казак) — транспартны самалёт звышвялікай грузападымальнасці распрацаваны АКБ імя Антонава. Кіраўнік праекта — Талмачоў Віктар Ільіч. Самы вялікі ў свеце самалёт.

Cамалёт быў спраектаваны і пабудаваны на Кіеўскім механічным заводзе ў 1984—1988 гадах. Першы палёт быў здзейснены 21 снежня 1988 г. Першапачаткова былі запачаткаваны 2 машыны, у цяперашні час адзін асобнік знаходзіцца ў лётным стане і эксплуатуецца ўкраінскай кампаніяй Antonov Airlines. Другі асобнік гатовы на 70 %.