Аойдэ, спадарожнік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Аойдэ (стар.-грэч.: Ἀοιδή) — нерэгулярны спадарожнік планеты Юпітэр са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Аэды, адной з муз у старажытнагрэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Юпітэр XLI. Належыць да групы Пасіфэ.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Аойдэ была адкрыта групай навукоўцаў Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда ў серыі назіранняў, пачынаючы з 8 лютага 2003 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 сакавіка 2003 г. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2003 J 7. Назва была прысвоена 30 сакавіка 2005 года.