Апаватн
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Апаватн (ісл. Apavatn) — возера на паўднёвым захадзе Ісландыі. Плошча возера складае 13 км², што крыху болей за плошчу суседняга возера Лейгарватн (ісл. Laugarvatn), якое знаходзіцца на поўнач ад Апаватн.
Апаватн слаўны сваёй добрай рыбалкай, асабліва на фарэль.
Існуе паданне пра Сігватура Тоўрдарсана (ісл. Sighvatur Þórðarson), ісландскага паэта XI-га стагоддзя, які атрымаў свой паэтычны дар, з'еўшы рыбу з гэтага возера.
