Апалонік, лічынка
Апалонікі — лічынкі бясхвостых земнаводных. Назву атрымалі з-за знешняга выгляду (гл. апалонік, сталовы прыбор).
Развіваецца лічынка з яйка і жыве ў вадзе. Дыхаюць апалонікі спачатку з дапамогай вонкавых, а потым унутраных жабраў. Кормяцца пераважна расліннасцю. Іх ротавы апарат мае асаблівую будову: вакол ротавай адтуліны вострыя рагавыя сківіцы, іх акружаюць некалькі радоў дробных зубчыкаў, а па краях знаходзяцца скураныя наросты - махры. Гэтыя прыстасаванні апалонікі выкарыстоўваюць у якасці своеасаблівай таркі, з дапамогай якой саскрабаюць мяккія часткі раслін і налёт водарасцей з падводных прадметаў. Форма рагавых сківіц, колькасць зубчыкаў, радоў і характар іх размяшчэння, а таксама форма махроў краю даволі розныя ў розных відаў і служаць адметнымі прыкметамі лічынак. Апалонікі розных відаў бясхвостых амфібій вызначаюцца таксама па форме, памерах, афарбоўцы цела і хваставога плаўніка.
Пасля 3-4 месяцаў жыцця ў вадзе ў апалонікаў адбываецца метамарфоз - лічынкавыя органы знікаюць, змяняецца знешні выгляд, і маладыя земнаводныя выходзяць на сушу.
У Сеціве[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Апалонік, лічынка- http://slounik.org/149676.html