Апалонія Ілірыйская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старажытны горад
Апалонія
стар.-грэч.: Ἀπολλωνία, дар.: Ἀπολλωνίη
Руіны антычнага тэатра ў Апалоніі
Руіны антычнага тэатра ў Апалоніі
40°43′ пн. ш. 19°28′ у. д.HGЯO
Краіна Старажытная Грэцыя
Склад насельніцтва грэкі
Сучасная лакацыя Албанія, на захад ад горада Фіеры
Апалонія Ілірыйская (Зямля)
Апалонія Ілірыйская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апалонія (стар.-грэч.: Ἀπολλωνία, дар.: Ἀπολλωνίη) — найбуйнейшы старажытнагрэчаскі порт у Ілірыі, заснаваны выхадцамі з Карынфа і Керкіры ў 588 г. да н.э. у краіне ілірыйскага племя таланціяў, на правым беразе ракі Аоя (цяпер В'ёса), прыблізна ў 10 км ад упадзення яе ў Адрыятычнае мора.

Размешчаны на заходнім канцы Эгнатыевай дарогі (лац.: Via Egnatia), горад гэты ў адзін і той жа час быў і гандлёвым цэнтрам, і крэпасцю. Арыстоцель прыводзіў яго як прыклад алігархічнага рэжыму: нашчадкі грэчаскіх пасяленцаў трымалі ў сваіх руках кіраванне калоніяй, населенай пераважна ілірыйцамі. Апалонія чаканіла ўласную манету і прадавала за мяжу ілірыйскіх рабоў. На зыходзе антычнасці Апалонія спусцела з-за забалочвання мясцовасці; мясцовыя жыхары перасяліліся ў суседні горад Влёра.

У першыя стагоддзі хрысціянства горад быў цэнтрам аднайменнай епархіі. У канцы III або пачатку IV стагоддзя ў горадзе пацярпеў за веру Ісаўр, прылічаны пазней да ліку святых.

Падчас Першай сусветнай вайны, калі Албанія была акупавана аўстрыйцамі, пачаліся першыя археалагічныя даследаванні; пасля заканчэнні вайны іх працягнула французская экспедыцыя Л. Рэя. На месцы Апалоніі выяўлены рэшткі храма VI ст. да н.э. і тэатра, брукаваныя вуліцы і мазаічныя падлогі; большая частка знаходак экспануецца ў Тыране.

У гонар Апалоніі названы астэроід 358 Apollonia, адкрыты ў 1893 годзе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блаватский В. Д. и Ислями С., Раскопки Аполлонии и Орика в 1958 г., «Советская археология», № 4, 1959.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]