Апалон-11
| г·п Апалон-11 | |||||
| Эмблема | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Палётныя даныя карабля | |||||
| Ракета-носьбіт | Сатурн-5 SA-506 | ||||
| Стартавая пляцоўка | Касмічны цэнтр Кенэдзі комплекс 39А, Фларыда, ЗША | ||||
| Запуск | 16 ліпеня 1969 13:32 UTC |
||||
| Пасадка | 24 ліпеня 1969 20:17:39 UTC |
||||
| Працягласць палёту | 8 дзён 3 гадзіны 18 хвілін 18 секунд | ||||
| Маса | камандны модуль 28 806 кг месяцовы модуль 15 095 кг |
||||
| NSSDC ID | 1969-059A | ||||
| NORAD ID | 04039 | ||||
| Палётныя даныя экіпажа | |||||
| Членаў экіпажа | 3 | ||||
| Пазыўны | «Калумбія» («Columbia») «Арол» («Eagle») |
||||
| Фатаграфія экіпажа | |||||
злева направа: Ніл Армстранг, Майкл Колінз, Баз Олдрын |
|||||
| Звязаныя экспедыцыі | |||||
|
|||||
«Апало́н-11» (англ.: Apollo 11) — пілатуемы касмічны карабель серыі «Апалон», падчас палёту якога 16—24 ліпеня 1969 года людзі ўпершыню ў гісторыі здзейснілі пасадку на паверхню іншага нябеснага цела — Месяца.
20 ліпеня 1969 года, у 20:17:39 UTC камандзір экіпажа Ніл Армстранг і пілот Эдвін Олдрын пасадзілі месяцовы модуль карабля ў паўднёва-заходнім раёне Мора Спакою. Яны заставаліся на паверхні Месяца на працягу 21 гадзіны 36 хвілін і 21 секунды. Увесь гэты час пілот каманднага модуля Майкл Колінз чакаў іх на калямесяцовай арбіце. Астранаўты здзейснілі адзін выхад на месяцовую паверхню, які працягваўся 2 гадзіны 31 хвіліну 40 секунд. Першым чалавекам, які ступіў на Месяц, стаў Ніл Армстранг. Гэта адбылося 21 ліпеня, у 02:56:15 UTC. Праз 15 хвілін да яго далучыўся Олдрын.
Астранаўты ўстанавілі на месцы пасадкі сцяг ЗША, размясцілі камплект навуковых прыбораў і сабралі 21,55 кг узораў месяцовага грунта, якія былі дастаўлены на Зямлю. Пасля палёту члены экіпажа і ўзоры месяцовай пароды прайшлі строгі карантын, які не выявіў ніякіх небяспечных для чалавека месяцовых мікраарганізмаў. Паспяховае выкананне праграмы палёту «Апалона-11» азначала дасягненне нацыянальнай мэты, пастаўленай Прэзідэнтам ЗША Джонам Кенэдзі ў маі 1961 года — да канца дзесяцігоддзя ажыццявіць высадку на Месяц, і адзначыла перамогу ЗША ў месяцовай гонцы з СССР[1].
Зноскі
- ↑ Watkins, Billy W.; Haise, Fred (Foreword) Apollo Moon Missions: The Unsung Heroes — Westport, Connecticut; London: Praeger Publishers, 2006. — P. XXII—XXIV. — 202 p. — ISBN 0-275-98702-7.
Літаратура [правіць]
- Neil Armstrong, Michael Collins, Edwin E. Aldrin Jr., Arthur C. Clarke (Epilogue). First on the Moon: A Voyage With Neil Armstrong, Michael Collins and Edwin E. Aldrin, Jr. — Little Brown & Co., 1st ed., 1970. — 434 p. — ISBN 0316051608.
- Edwin E. Aldrin, Wane Warga. Return to Earth. — Random House, 1st ed., 1973. — 338 p. — ISBN 0394488326.
- Edwin E. Aldrin. Men from Earth. — Bantam, 1st ed., 1989. — 314 p. — ISBN 0553053744.
- Edwin E. Aldrin, Ken Abraham. Magnificent Desolation: The Long Journey Home from the Moon. — Crown Archetype, 1 st ed., 2009. — 336 p. — ISBN 0307463451.
- Andrew L. Chaikin. A Man On The Moon: The Voyages of the Apollo Astronauts. — Penguin, 2007. — 720 p. — ISBN 014311235X.
- Andrew L. Chaikin with Victoria Kohl. Voices from the Moon: Apollo Astronauts Describe Their Lunar Experiences. — USA Penguin Group, 2009. — 201 p. — ISBN 9780670020782.
- Michael Collins. Carrying the Fire: An Astronaut’s Journeys. — Cooper Square Press, 2001. — 544 p. — ISBN 081541028X.
- Michael Collins. Flying to the Moon: An Astronaut’s Story. — Farrar, Straus and Giroux (BYR), 2 ed., 1994. — 172 p. — ISBN 0374423563.
- David M. Harland. Exploring the Moon: The Apollo Expeditions. — Springer/Praxis Publishing, 1999. — ISBN 1-85233-099-6.
- Grant Heiken, Eric M. Jones. On the Moon: The Apollo Journals. — 1st ed. — Springer Praxis Books, 2007. — 498 p. — ISBN 0387489398.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Апалон-11- Карта Месяцы: горы, кратары і знакамітыя моры(руск.)
- The Apollo Flight Journal(англ.)
- Apollo Lunar Surface Journal — Apollo 11(англ.)
- The Apollo Program (National Air and Space Museum)(англ.)
- Apollo 35th Anniversary Interactive Feature (in Flash)(англ.)
- Даследаванне Месяцы: місіі па праграме «Апалон»(англ.)
- NASA History Series Publications — Публікацыі па гісторыі НАСА, шматлікія з якіх on-line(англ.)
- Раздзел пра палёт «Апалона-11» на сайце НАСА(англ.)
Апалон-11 на старце Google Maps KMZ (3D мадэль — выява KMZ для Google Earth)- We Choose The Moon Анімацыйная рэканструкцыя палёту «Апалона-11» (сумесны праект фонда Джона Кенэдзі і кампаніі AOL)
- Глава Amazon мае намер падняць з дна акіяна рухавікі «Апалона-11» (2012-03-30)
| Запускі па праграме «Апалон» | ||
|---|---|---|
| Ракетныя выпрабаванні | SA-1 · SA-2 · SA-3 · SA-4 · SA-5 · AS-203 | |
| Няўдалыя выпрабаванні | QTV-1 · Pad Abort Test-1 · A-001 · A-002 · A-003 · Pad Abort Test-2 · A-004 | |
| Выпрабаванні макета | A-101 · A-102 · A-103 · A-104 · A-105 | |
| Беспілотныя запускі | AS-201 · AS-202 · Апалон-4 · Апалон-5 · Апалон-6 · Skylab 1 | |
| Палёты на нізкай калязямной арбіце |
Апалон-7 · Апалон-9 · Скайлэб-2 · Скайлэб-3 · Скайлэб-4 · Апалон (ЭПАС) | |
| Месяцовыя місіі | Апалон-8 · Апалон-10 · Апалон-11 · Апалон-12 · Апалон-13 · Апалон-14 · Апалон-15 · Апалон-16 · Апалон-17 | |
| Няўдалыя місіі | Апалон-1 (AS-204) · Апалон-13 | |
| Адмененыя місіі | Апалон-18 · Апалон-19 · Апалон-20 · Скайлэб-выратавальнік · Скайлэб-5 | |
Шаблон:Касмічныя запускі ў 1969