Апаптоз

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Апаптоз (грэч. απόπτωσις — ападанне лісця), з'ява запраграмаванай клеткавай смерці, якая суправаджаецца наборам характэрных цыталагічных прыкмет (маркераў апаптозу) і малекулярных працэсаў, якія маюць адрозненні ў аднаклеткавых і мнагаклеткавых арганізмаў.

Апаптоз — форма гібелі клеткі, якія праяўляецца ў памяншэнні яе памеру, кандэнсацыі і фрагментацыі храматына, ушчыльненні вонкавай і цытаплазматычнай мембраны без выхаду змесціва клеткі ў навакольнае асяроддзе. Нягледзячы на тое, што звычайна больш прынцыповым з'яўляецца аспект праграмавання і актыўны характар гібелі, чым спадарожныя ёй марфалагічныя змены, часцей выкарыстоўваецца тэрмін «апаптоз», верагодна, з-за яго кароткасці.

Упершыню апісаны нямецкім вучоным Карлам Вогтам у 1842. Тэрмін уведзены ў 1972 аўстралійцам Джонам Керам з сааўтарамі.

Шаблон:Паталогія