Апенінскі паўвостраў
| Апенінскі паўвостраў | |
| Каардынаты: | |
| Акваторыі | Тырэнскае мора, Адрыятычнае мора, Іанічнае мора |
| Плошча | 149 000 км² |
| Краіны | |
Апені́нскі паўвостраў (іт.: Penisola italiana ці Penisola appenninica) – паўвостраў у Паўночнай Еўропе, вакол якога знаходзіцца наступныя моры Міжземнага мора: Лігурыйскае, Тырэнскае, Іанічнае і Адрыятычнае.
Паверхня Апенінскага паўвострава складае каля 150 тыс км². Паўвостраў выцягнуты з поўначы на поўдзень на даўжыню каля 1100 км, у той час як яе шырыня складае ад 130 да 300 км. Лінія ўзбярэжжа слаба парэзаная, толькі на поўдні дзеліцца на меншыя паўастравы: Салентынскі, Калабрыйскую і Гаргана.
Паверхня паўввострава узвышана-гарыстая з галоўным Апенінскім хрэбтом. Акрамя гэтага існуюць невялікія ўзбярэжныя нізіны, і толькі на поўначы знаходзіцца вялікая Паданская нізіна. Палітычна, Апенінскі паўвостраў, практычна цалкам належыць Італіі, невялікую плошчу займаюць Сан-Марына і Ватыкан.
З-за асаблівасцяў свайго выгляду, Апенінскі паўвостраў часта называюць “Італьянскім чаравіком”.