Аперацыя «Поўнач»

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Сведкі Іеговы Аперацыя «Поўнач» — умоўная назва аперацыі па перасяленню ў Сібір Сведкаў Іеговы і членаў іх сямей, а таксама прадстаўнікоў іншых рэлігійных меншасцяў. Адбылася ў красавіку 1952 г. згодна з пастановамі МДБ СССР і Савета Міністраў СССР, загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 сакавіка 1952 г., пры пісьмовай згодзе першых сакратароў кампартый Беларусі, Украіны, Малдавіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

За некалькі начэй войскі МУС і афіцыйныя прадстаўнікі ўлады затрымалі некалькі тысяч чалавек, прад'явілі ім абвінавачванне ў падрыўной дзейнасці і адправілі іх у Сібір у таварных цягніках. Перасяленцам было дазволена ўзяць у дарогу толькі самае неабходнае. Астатняя маемасць канфіскоўвалася на карысць дзяржавы. Падчас пераезду ў таварных цягніках загінула некалькі немаўлят. У Сібіры ўсе перасяленцы жылі ў спецпасяленнях пад адміністратыўным наглядам праваахоўных органаў. Клімат і ўмовы жыцця былі кепскімі, але сем'ям давалі магчымасць жыць разам і зарабляць грошы.

Перасяленцам было дазволена вярнуцца на радзіму толькі ў 1965 г. згодна сакрэтнаму загаду Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 верасня 1965 г. №4020-VI. Канфіскаваная маёмасць не вярталася. У 1992 г. ахвяр гэтай і іншых рэпрэсіўных акцый, якія з'яўляліся грамадзянамі Расіі прыраўнялі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны па льготах. Сучасныя Сведкі Іеговы знялі дакументальны фільм "Верныя ў выпрабаванні. Сведкі Іеговы ў Савецкім саюзе", у якім падрабязна распавядаецца пра аперацыю "Поўнач". Украінскі гісторык Алег Галько таксама падрабязна апісаў гэтую аперацыю па перасяленню рэлігійных меньшасцяў у Сібір у сваей кнізе "Свідкі Єгови - сібірскі маршрут".


Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]