Аперацыя Баграціён
«Баграціён» — кодавая назва Беларускай наступальнай аперацыі (23 чэрвеня — 29 жніўня 1944) — наступальная аперацыя Чырвонай Арміі ў час Вялікай Айчыннай вайны, названая ў гонар расійскага палкаводца Айчыннай вайны (1812) Пятра Баграціёна, у выніку якой уся тэрыторыя Беларусі была вызваленая з-пад нямецкай акупацыі[1]. Лічыцца адной з буйнейшых аперацый у сусветнай гісторыі.
Змест |
[правіць] Удзельнікі
У вызваленні Беларусі ўдзельнічалі войскі чатырох франтоў (з поўначы на поўдзень): 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы — генерал арміі І. Х. Баграмян), 3-га Беларускага (генерал-палкоўнік І. Д. Чарняхоўскі), 2-га Беларускага (генерал арміі Г. Ф. Захараў) і (з другога дня аперацыі) 1-га Беларускага (генерал арміі К. К. Ракасоўскі). Таксама ў аперацыі прымалі ўдзел: Першая армія Войска Польскага, французскі добраахвотніцкі знішчальны авіяполк «Нармандыя-Нёман», Дняпроўская ваенная флатылія. Важная роля надавалася ўдзелу партызан, якія дэзарганізавалі рух на чыгунках. Дзеянні войскаў каардынавалі маршалы А. М. Васілеўскі і Г. К. Жукаў.
Савецкім войскам супрацьстаялі войскі групы армій «Цэнтр» на чале з генералам-фельдмаршалам Э. Бушам.
[правіць] Значнасць аперацыі
Падчас гэтага шырокага наступу была вызваленая Беларусь і амаль цалкам разгромленая германская група войск «Цэнтр». Пачатковы этап аперацыі сімвалічна пачаўся ў трэція ўгодкі германскага нападу на СССР — 22 чэрвеня 1944 году. Вермахт панёс цяжкія страты, збольшага з-за таго, што Гітлер забараняў любое адступленне.[Крыніца?] Папоўніць гэтыя страты Германія была не ў стане.
[правіць] Апісанне аперацыі
[правіць] Тактыка
Да чэрвеня 1944 гады лінія фронту на ўсходзе падышла да мяжы Віцебск — Орша — Магілёў — Жлобін, утварыўшы велізарны выступ — клін, обращеннный углыб СССР. Тут, на тэрыторыі Беларусі, размяшчалася глыбока эшаланаваная абарона нямецкай групы войск «Цэнтр». Чырвоная Армія не магла працягваць наступ паўднёвей і паўночней выступу — паўстала рэальная пагроза флангавых удараў. У гэтай сувязі была пастаўленая задача ліквідацыі выступу, разгрому групы войск «Цэнтр» і вызвалення Беларусі.
[правіць] Наступныя падзеі
У прарыў працягласцю ў 900 км, які адкрыўся ў нямецкіх абаронных лініях паміж групамі войск «Поўнач» і «Поўдзень», уліліся савецкія войскі і хутка дайшлі да Усходняй Прусіі, фарпосту Трэцяга рэйху. Група войск «Поўнач» была адрэзаная ад усіх наземных шляхоў сувязі (хоць забяспечвалася па моры і магла быць эвакуіраваная ў любы момант) і з вялікімі стратамі ўтрымлівала так званы Курляндскі кацёл (гэта не быў кацёл у поўным сэнсе гэтага слова) аж да капітуляцыі Германіі ў 1945.
Як і ў Айчынную вайну 1812 году, адным з найболей значных месцаў бітваў была рака Бярэзіна (гл. Бітва на Бярэзіне). Асноўным пунктам утрымання палонных немцаў стаў горад Бабруйск.
[правіць] Падрыхтоўка аперацыі
Першапачаткова савецкае камандаванне ўяўляла сабе аперацыю «Баграціён» як паўтор Курскай аперацыі, на ўзор колішняга «Кутузава» або «Румянцава», з велізным выдаткам боепрыпасаў пры адносна сціплым прасоўванні на 150—200 км. Паколькі аперацыі такога тыпу — без прарыву ў аператыўную глыбіню, з доўгімі, упартымі баямі ў ТЗА на знясільванне — патрабавалі вялікага ліку боепрыпасаў і адносна малой колькасці паліва для механізаваных частак і сціплых магутнасцяў па ўзнаўленні чыгунак, то фактычнае развіццё аперацыі заспела савецкае камандаванне знянацку.[2]
[правіць] Ход баявых дзеянняў
Савецкія войскі 1-га Прыбалтыйскага, 3-га, 2-га і 1-га Беларускага франтоў (генерал арміі І. Х. Баграмян, генерал-палкоўнік І. Д. Чарняхоўскі, генерал арміі Г. Ф. Захараў, генерал арміі К. К. Ракасоўскі) пры падтрымцы партызан прарвалі на многіх участках абарону нямецкай групы войскаў «Цэнтр» (генерал-фельдмаршал Эрнст Буш, затым Вальтар Модэль), атачылі і ліквідавалі буйныя групоўкі суперніка ў раёнах Віцебска, Бабруйска, Вільнюса, Брэста і ўсходней Мінска, вызвалілі тэрыторыю Беларусі і яе сталіцу Мінск (3 ліпеня), значную частку Літвы і яе сталіцу Вільнюс (13 ліпеня), усходнія раёны Польшчы і вышлі на рэкі Нараў, Вісла і да межаў Усходняй Прусіі.
[правіць] Баявыя дзеянні падчас аперацыі
1-ы Прыбалтыйскі, 3-і і 2-і Беларускія франты пачалі аперацыю 23 чэрвеня на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках, а 24 чэрвеня пачалі ваенныя дзеянні войскі 1-га Беларускага фронту. Да 25 чэрвеня была акружана групоўка з 5 нямецкіх дывізій пад Віцебскам. Да 29 чэрвеня была разбіта групоўка з 6 дывізій каля Бабруйска. 2 ліпеня быў канчаткова акружаны Мінск (былі перарэзаны чыгунцы на Вільню і Баранавічы).
[правіць] Вынікі аперацыі[3]
Аперацыя Баграціён — самая значная летняя ваенная аперацыя СССР у Вялікай Айчыннай Вайне. Яна з'яўляецца трыўмфам савецкай тэорыі ваеннага мастацтва з-за добра скаардынаванага наступальнага руху ўсіх франтоў і выдатна праведзенай аперацыі па дэзінфармацыі праціўніка аб месцы генеральнага наступу, які адбыўся ўлетку 1944 году. Нягледзячы на велізную колькасць сіл, якія ўдзельнічалі ў аперацыі, праціўнік не ведаў ні аб месцы, ні аб часе пачатку аперацыі.
На працягу 2-х месячнай наступальнай аперацыі Чырвоная Армія панесла страты прыкладна ў 4 разу меншыя за Вермахт[Крыніца?], вызваліўшы пры гэтым шмат гарадоў і дасягнуўшы ашаламляльнага поспеху. Для таго каб прадэманстраваць іншым краінам значнасць поспеху, каля 50 тыс. нямецкіх ваеннапалонных, захопленых пад Мінскам, былі праведзеныя па Маскве маршам. Каля трох гадзін калона ваеннапалонных ішла па вуліцах Масквы, а пасля маршу вуліцы былі дэманстратыўна вымытыя з мылам.
Пасля бітвы нямецкае войска страціла каля 1/4 усіх сіл на ўсходнім фронце[Крыніца?] і так і не акрыяла ад страт у людзях і матэрыяльнай частцы. Выключныя[Крыніца?] былі страты Германіі і ў афіцэрскім складзе: 9 генералаў забітыя, 22 трапілі ў палон, 1 знік без весткі, і 2 скончылі жыццё самагубствам.
Да канца аперацыі група войскаў Цэнтр практычна цалкам пазбавілася як асабістага складу, так і матэрыяльнай часткі. Страты ў матэрыяльнай частцы склалі: 2 тыс. танкаў і 57 тыс. транспартных сродкаў[Крыніца?]. Страты ў людзях (паводле Стывена Залага) склалі: 300 тыс. забітымі, 250 тыс. параненымі, 120 тыс. узятыя ў палон. Агульныя страты: каля 670 тыс. чалавек.
Страты савецкага боку: 2957 танкаў і 2447 адзінак артылерыі, 822 самалёта. Страты ў людзях склалі: 60 тыс. забітымі[Крыніца?], 110 тыс. параненых[Крыніца?], 8 тыс. зніклых без весткі[Крыніца?].
[правіць] Храналогія вызвалення гарадоў Беларусі
- 26 чэрвеня — Віцебск.
- 28 чэрвеня — Магілёў.
- 1 ліпеня — Барысаў.
- 2 ліпеня — Вілейка.
- 3 ліпеня — Мінск.
- 4 ліпеня — Полацк.
- 5 ліпеня — Маладзечна.
- 6 ліпеня — Баранавічы.
- 14 ліпеня — Пінск.
- 16 ліпеня — Гродна.
- 28 ліпеня — Брэст.
Зноскі
- ↑ Кізіма С. А.,…
- ↑ Антипенко Н. А. «На галоўным кірунку» c. 150-c. 152
- ↑ Operation Bagration
[правіць] Літаратура
- Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.
[правіць] Дакументальнае кіно
[правіць] Спасылкі
- Беларуская наступальная аперацыя — на сайце «Руская цывілізацыя»
- Аперацыя «Баграціён» — у экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
- Аперацыя «Баграціён» — Камп'ютарная гульня, пасвечаная падзеям 1944 гады.
- Операция «Багратион». Освобождение Белоруссии - М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2004. - с.: ил. -- (Архив). // на pawet.net
