Аповесць пра Гэндзі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ілюстрацыя да Гэндзі-манагатары, прыпісваецца Тоса Міцуокі (1617—1691)

«Аповесць пра Гэндзі» (яп.: 源氏物語, Гэндзі манагатары[Крыніца?]) — раман, адзін з найбуйнейшых твораў японскай класічнай літаратуры, напісаны ў эпоху Хэян (пачатак 11 стагоддзя). Аўтарам твора лічыцца Мурасакі Сікібу, дама пры двары імператрыцы Сёсі. «Аповесць пра Гэндзі» лічыцца першым у свеце раманам (варыянты: сучасным раманам, псіхалагічным раманам, альбо першым раманам, прызнаным класічным). Аснову рамана складае біяграфія прынца Гэндзі, пабочнага сына імператара. Сюжэт закальцаваны, што адпавядае канцэпцыі кармы, характэрнай для літаратуры эпохі Хэян, якая знаходзілася пад моцным уплывам будызму.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]