Апостальская канстытуцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Апостальская канстытуцыя (лац.: constitutio apostolica) — заканадаўчы акт, які быў абвешчаны Папам Рымскім і змяшчае прадпісанні агульнага і пастаяннага характару для ўсёй Каталіцкай царквы ці яе часткі.

Па форме апостальскія канстытуцыі адрозніваюцца ад motu proprio і пасланняў сваім больш высокім статусам. З дапамогай апостальскай канстытуцыі, якая выдаецца пераважна ў форме булы, публікуюцца дагматычныя вызначэнні (напрыклад, апостальская канстытуцыя Munificentissimus Deus ад 1 лістапада 1950 года, якая абвясціла дагмат аб Узнясенні Дзевы Марыі), а таксама разважанні ў вобласці хрысціянскага веравучэння, якія не маюць дагматычнага характару (напрыклад, апостальская канстытуцыя Unigenitus Dei Filius ад 8 верасня 1713 года, якая асудзіла янсенісцкія погляды Пасхазія Кенеля).

З дапамогай апостальскай канстытуцыі ў царкоўнае заканадаўства ўводзяцца найбольш важныя змены. Так, апостальская канстытуцыя Sacrae Disciplinae Leges ад 15 студзеня 1983 года ўвяла ў дзеянне цяперашні Кодэкс Кананічнага Права. Апостальскія канстытуцыі апублікуюць змены межаў царкоўных акруг (напрыклад, дыяцэзій і тэрытарыяльных абацтваў), акты аб заснаванні розных інстытутаў (напрыклад, манаскіх кангрэгацый) і змяненні іх статусу. З 1909 года апостальскія канстытуцыі публікуюцца ў Acta Apostolicae Sedis. Паводле канону 754 ККП, усе вернікі абавязаны прытрымлівацца палажэнняў апостальскай канстытуцыі ў вобласці веравучэння.

Прыклады апостальскіх канстытуцый[правіць | правіць зыходнік]

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

  • «Конституция апостольская» //Католическая энциклопедия. Т.2. Изд.францисканцев, М:2005