Апостальскі вікарыят

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Апостальскі вікарыя́т (лац.: Vicariatus apostolicus) — тэрытарыяльная адзінка ў Рымска-каталіцкай царквы, прыраўнаваная да дыяцэзіі. Апостальскі вікарыят усталёўваецца на тэрыторыях, дзе пакуль не можа быць сфарміравана паўнавартасная епархія (Кодэкс кананічнага права, глава 371 § 1) і з'яўляецца часавай структурай. Апостальскія вікарыяты ўтвараюцца на місіянерскіх тэрыторыях або з апостальскіх прэфектур.

Як правіла, развіццё тэрытарыяльнай адзінкі на місіянерскай тэрыторыі ідзе па схеме:

Місія sui iuris — Апостальская прэфектура — Апостальскі вікарыят — Дыяцэзія.

Апостальскі вікарый з'яўляецца біскупам, ён кіруе тэрыторыяй ад імя Папы Рымскага. Пры апостальскім вікарыі абавязкова ствараецца пастырскі савет, які складаецца прынамсі з трох святароў-місіянераў.

Паводле даных на пачатак 2010 года ў Каталіцкай царкве існуюць 85 апостальскіх вікарыятаў, з іх у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы — 42, у Азіі — 20, у Афрыцы — 21, па адным у Паўночнай Амерыцы і Еўропе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]