Апостальскі сімвал веры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Апостальскі сімвал веры (лац.: Symbolum Apostolicum) — пераказ асноўных прынцыпаў хрысціянскага веравызнання. Узыходзіць да эпохі ранняга хрысціянства. Яго сённяшняя форма, што складаецца з 12 пунктаў, узнікла не раней за VI ст. Выкарыстоўваўся ў Галіі, Іспаніі і Ірландыі для настаўлення катэхуменаў. Але ж сам назва Symbolum Apostolicum — больш старажытны. Напрыканцы IV ст. Руфін Аквілейскі склаў каментар на Апостальскі сімвал веры, у якім патлумачыў яго паходжанне. Згодна з Руфінам, нейкае паданне сцвярджала, што апосталы, напаўнішыся Святым Духам, перш чым пачаць сваю місію ў розных краінах, прыйшлі да пагаднення на конт кароткага зместу хрысціянскае веры, які мусіў стаць падмуркам іх вучэння і правілам веры для ўсіх хрысціян.

Згодна з даследваннямі па дадзеным пытанні, не выклікае сумневу, што асноўныя прынцыпы Апостальскага сімвала веры ўзыходзяць да апостальскага перыяду, але ж яго сучасная форма развілася паступова. Яго доўгая гісторыя шчыльна звязаная з развіццём абраду хрышчэння і падрыхтоўкай катэхуменаў. Ад апостальскіх часоў практыка Царквы патрабавала да хрышчэння вызнання асноўных прынцыпаў хрысціянскае веры; кандыдаты мусілі вывучыць напамяць пэўную формулу і вымавіць яе ўслых перад сходам. Ад гэтага звычаю ўзнік урачысты абрад перадачы і абвяшчэння сімвалу. Вызнанне веры было неад'емнай часткай літургіі.

Найбольш ранняя формула сімвалу захавалася ў фрагменце з Дзеяннях апостальскіх (Дзеянні 8, 37) — Піліп хрысціў шляхотнага чалавека, пасля таго, як той вызнаў сваю веру: «Веру, што Ісус Хрыстос ёсць Сын Божы». Гэты ўрывак даказвае. Што сімвал пачынаўся з вызнання веры ў Ісуса Хрыста, сына Божага. З часам дадаваліся іншыя праўды веры. Ад апостальскіх часоў разам з хрысталагічнай фомуляй існавала і трынітарная формула для абраду хрышчэння, якая пазней стала асноўнай. Прыказанне Панскае: «навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца, і Сына, і Святога Духа» (Мц 28, 19) дало падставы гэтаму правілу веры. У II ст. мучанік Юстын Філосаф пісаў, што «здзяйснялася абмыванне» кандыдатаў на хрышчэнне «у імя Бога Айца і Пана сусвету, і нашага Збаўцы Ісуса Хрыста, І Святога Духа» (Apologia 1, 61). «Epistula Apostolorum» (Пасланне апосталаў), напісанае прыкладна ў той самы час, павялічыла колькасць раздзелаў гэтага вызнання веры да пяці (замест трох). Сімвал веры, што змяшчаецца ў ім, не толькі кажа пра веру ў Айца Усемагутнага, Ісуса Хрыста, нашага Збаўцу, і Духа Святога, Суцяшальніка, але і дадае: «... і ў Святы Касцёл і адпушчэнне грахоў». Вызнанне Боскае прыроды Хрыста, адпачатку самастойнае, увайшло ў трынітарны сімвал веры. У выніку атрымалася формула, што складаецца з васьмі-дзевяці выразаў з падрабязным правілам веры, падобным да таго, што выкарыстоўваўся ў Рыме каля 200. Рымскі абрад хрышчэння, апісаны ў Апостальскіх пастановах Гіпаліта, прыводзіць наступны сімвал веры:

" Credo in Deum patrem omnipotentem et in Christum Iesum, Filium Dei, qui natus est de Spiritu Sancto ex Maria Virgine, et crucifixus sub Pontio Pilato et mortuus est et sepultus, et resurrexit die tertia vivus a mortuis, et ascendit in caelis. Et sedit ad dexteram Patris,venturus iudicare vivos et mortuos, et in Spiritum Sanctum, et sanctam Ecclesiam et carnis resurrectionem. "
" Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, і ў Хрыста Ісуса, Сына Божага, народжанага ад Святога Духа і Марыі Дзевы, укрыжаванага пры Понцкім Пілаце, які памёр і быў пахаваны, і на трэці дзень змёртвыхпаўстаў, і ўзышоў на неба, і сядзіць справа айца, і прыйдзе судзіць жывых і памерлых; і ў Духа Святога, святы Касцёл і ўваскрасенне цела. "

На Усходзе развіццё Апостальскага сімвалу веры ішло аналагічна з Захадам. Да простага трынітарнага вызнання былі дадзены хрысталагічныя формулы. Абрад хрышчэння з простага ператварыўся ва ўрачысты. Адначасова змяніўся хрышчальны сімвал, ператварыўшыся з простага трынітарнага сімвалу ў кароткі змест хрысціянскага веравызнання. Паколькі існавалі розныя формы богаслужбы, было некалькі формулаў сімвалу веры. Найбольш вядомымі на Усходзе ёсць Іерусалімская формула, што захавалася ў Катэхізме Кірыла Іерусалімскага, і Цэзарэйская, якую прыводзіць Эўсебій.

Сённяшні тэкст сімвал з'явіўся не раней за пачатак VI ст. Упершыню ён сустракаецца ў Цэзарыя Арэлацкага. Рымскі сімвал веры V ст. яшчэ значна розніцца ад сучаснага. Ён не змяшчае словаў: «Creatorem caeli et terrae...conceptus...passus, mortuus, descendit ad inferos... catolicam...sanctorum communionem... vitam aeternam (Стварыцеля неба і зямлі... пачаты... замучаны, памёр, зышоў у валадарства смерці... каталіцкі... еднасць святых... жыццё вечнае)».

Тэкст Апостальскага сімвалу быў заўсёды шырока распаўсюджаны ў Заходняй Царкве і выкарыстоўваецца цяпер у імшах Рымска-Каталіцкай, Англіканскай і некаторых іншых пратэстанцкіх, а таксама праваслаўных Цэрквах заходняга абраду. Таксама ён уваходзіць у склад малітвы на ружанцы.

Грэчаскі тэкст[правіць | правіць зыходнік]

Πιστεύω εἰς θεòν πατέρα παντοκράτορα, ποιητὴν οὐρανοῦ καὶ γῆς. Καὶ εἰς Ἰησοῦν Χριστòν, υἱὸν αὐτοῦ τòν μονογενῆ, τòν κύριον ἡμῶν, τòν συλληφθέντα ἐκ πνεύματος ἁγίου, γεννηθέντα ἐκ Μαρίας τῆς παρθένου, παθόντα ὑπὸ Ποντίου Πιλάτου, σταυρωθέντα, θανόντα, καὶ ταφέντα, κατελθόντα εἰς τὰ κατώτατα, τῇ τρίτῃ ἡμέρᾳ ἀναστάντα ἀπò τῶν νεκρῶν, ἀνελθόντα εἰς τοὺς οὐρανούς, καθεζόμενον ἐν δεξιᾷ θεοῦ πατρὸς παντοδυνάμου, ἐκεῖθεν ἐρχόμενον κρῖναι ζῶντας καὶ νεκρούς. Πιστεύω εἰς τò πνεῦμα τò ἅγιον, ἁγίαν καθολικὴν ἐκκλησίαν, ἁγίων κοινωνίαν, ἄφεσιν ἁμαρτιῶν, σαρκὸς ἀνάστασιν, ζωὴν αἰώνιον. Αμήν.

Лацінскі тэкст[правіць | правіць зыходнік]

Credo in Deum Patrem omnipotentem, Creatorem caeli et terrae. Et in Iesum Christum, Filium eius unicum, Dominum nostrum, qui conceptus est de Spiritu Sancto, natus ex Maria Virgine, passus sub Pontio Pilato, crucifixus, mortuus, et sepultus, descendit ad infernos, tertia die resurrexit a mortuis, ascendit ad caelos, sedet ad dexteram Dei Patris omnipotentis, inde venturus est iudicare vivos et mortuos. Credo in Spiritum Sanctum, sanctam Ecclesiam catholicam, sanctorum communionem, remissionem peccatorum, carnis resurrectionem et vitam aeternam. Amen.

Беларускі тэкст[правіць | правіць зыходнік]

Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Ісуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў у валадарства смерці, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць справа Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Крыніцы/Каталіцкая энцыклапедыя