Аптычны відарыс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пабудова сапраўдных відарысаў у выпадку лінзы (зверху) і ўвагнутага люстэрка (знізу)

Аптычны відарыс — карціна, якая атрымліваецца ў выніку праходжання прамянёў святла, што ідуць ад аб'екта, праз аптычную сістэму (лінзы, прызмы, люстэркі і інш.) і аднаўляе яго контуры і дэталі.

Утвараецца паводле законаў геаметрычнай оптыкі і з'яўляецца асновай зрокавага ўспрымання розных аб'ектаў на сятчатцы вока і іх утварэння на фотаплёнцы, кінаэкране, фотакатодзе і інш.

Адрозніваюць сапраўдны і ўяўны відарысы. Сапраўдны аптычны відарыс утвараецца збежнымі пучкамі прамянёў у пунктах іх перасячэння і можа назірацца візуальна, праектавацца на экран і фатаграфавацца. Калі прамяні, што выходзяць з аптычнай сістэмы, разыходзяцца, то ўяўны аптычны відарыс утвараецца ў пунктах перасячэння прадаўжэнняў гэтых прамянёў, што праведзены ў бок, процілеглы іх распаўсюджанню.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Відарыс аптычны // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.