Апунцыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Апунцыя (Opuntia) — род раслін сямейства кактусавыя (Cactaceae). Па разнастайнасці відаў, колькасць якіх дасягае 190, гэты род з'яўляецца адным з самых буйных у сямействе. Апунцыі распаўсюджаныя на шырокіх тэрыторыях Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, уключаючы Вест-Індыю. У Мексіцы, якая з'яўляецца галоўным раёнам росту роду, знаходзіцца амаль палова відаў апунцыі. Паводле легенды ацтэкаў, Тэначтытлан (цяперашні Мехіка) быў заснаваны на месцы, дзе расла апунцыя, на якой сядзеў арол, што пажыраў змяю. Гэтая сцэна з легенды адлюстравана на гербе Мексікі.
Літаратура [правіць]
- Edward F. Anderson: The Cactus Family. Timber Press: Portland (Oregon), 2001. ISBN 0-88192-498-9
Спасылкі [правіць]
- Апунцыя: інфармацыя на сайце GRIN
- Апунцыя на сайце Экасістэма. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2012.
- Мальтыйскія лікёры
